Социум

Вымушаная мера

молочкаЧаму з прылаўкаў магазінаў знікла малако тлустасцю 1,7 і 3,6 працэнта вытворчасці ААТ “Лунінецкі малочны завод”? Чаму так вырасла цана на малочную прадукцыю за апошні час? Гэтыя пытанні ўсё часцей можна пачуць у гандлёвых аб’ектах і ў тэлефанаваннях у рэдакцыю “ЛН”.
За апошнія два месяцы закупачныя цэны на малако падняліся на 20 працэнтаў. У сувязі з тым, што перапрацоўчыя прадпрыемствы зараз знаходзяцца ў няпростай сітуацыі, гэта ў пэўнай ступені дазволіць захаваць станоўчую рэнтабельнасць продажу малака, павялічыць выручку сельскагаспадарчых арганізацый і не акажа значнага ўплыву на фінансавае становішча малочнай вытворчасці.
Каменціруе сітуацыю дырэктар ААТ “ЛМЗ” Сяргей Карпец:
– Становішча, у якім апынулася прадпрыемства, сапраўды складанае. Толькі за снежань ад рэалізацыі цэльнамалочнай прадукцыі атрымалі страты 1,5 мільярда рублёў. Рэнтабельнасць упала да мінус 30 працэнтаў. Каб прадпрыемства магло стабільна дзейнічаць, вымушаны звярнуцца да выпуску новай прадукцыі – малако і кефір тлустасцю 3,7 працэнта. У магазіне “Верас” іх кошт адпаведна – 7900 і 8300 рублёў (тут і далей – за 1 літр) – аўт.). У той час, калі нават буйныя перапрацоўчыя камбінаты павысілі цэны значна раней, мы не спяшаліся гэта рабіць. Трымаліся, колькі маглі. Але рынак дыктуе свае ўмовы…
Нехта заўважыць, што асартымент лунінецкай “малочкі” звузіўся – знікла прадукцыя з невысокай тлустасцю. І прычына ўсё тая ж – стратнасць. Між тым, на прылаўках магазінаў ёсць малочная прадукцыя іншых вытворцаў. Так, малако з тлустасцю 1,5 працэнта (“Савушкін прадукт”) каштуе 8850 рублёў, 2,5 працэнта (“Славянскія традыцыі”) – 11350 і г.д. У параўнанні з імі, па меркаванню многіх спажыўцоў, тавары мясцовага вытворцы значна таннейшыя і нават смачнейшыя. Трэба дадаць, што нягле-дзячы на павышэнне цаны, яна застаецца ніжэйшай, чым у суседніх Расіі і Украіне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть