Социум

Хуткасць, гібкасць і творчы падыход да справы

ВдовенкоЛунінчане абмяркоўваюць Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі  беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ПВУП «Вікторыя»:

Пасланне Прэзідэнта стала знакавым дакументам для кожнага беларуса. Дасканалы аналіз сітуацыі ў нашай дзяржаве дазволіў яшчэ раз пераканацца: краіна выбрала правільны курс. Для сябе адзначыла многія важныя накірункі развіцця, у рэчышчы якіх трэба працаваць нашаму прадпрыемству. Перш за ўсё, гэта датычыць абазначанай Прэзідэнтам лічбы ў рэалізацыі выпушчанай прадукцыі на аднаго працуючага. У гэтым паказчыку мы пакуль яшчэ не дасягнулі 60 000 долараў ЗША, хаця упэўнена набліжаемся да такой лічбы. Думаю, планка без цяжкасці будзе ўзята, калі ўвядзем у строй новую ўніверсальную лінію па нанясенню самых розных пакрыццяў на нашы вырабы. Прычым, не толькі антыпрыгарных, але і папулярных сёння керамічных. Лінія нятанная, але набыццё яе – справа вельмі актуальная. У тым ліку і ў сэнсе далейшай мадэрнізацыі вытворчасці.

Што датычыць затаваранасці складаў беларускіх прадпрыемстваў, на што таксама звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, то сітуацыю на “Вікторыі” стараемся трымаць пад кантролем. На экспарт працуем строга пад заказ. Для захавання патрэбнага асартыменту прадукцыі з маркай нашага прадпрыемства на беларускім рынку трымаем прыкладна трохмесячны запас патэльняў, жаровен, каструль… Гэта апраўдана, калі ўлічыць, што пакуль залежым ад партнёраў, якія наносяць на посуд апошні глянец – пакрыццё. Неаднаразова сутыкаліся з сітуацыяй, калі ўтваралася брэш у асартыменце, ліквідаваць якую адразу не ўдавалася.

Паколькі немалую долю ў нашай эканоміцы займае экспартная састаўляючая, з задавальненнем адзначаем стабільнасць на валютным рынку.


Сітуацыя ў калектыве спакойная. Сярэдні заробак даўно перасягнуў абазначаную мяжу ў 500 долараў ЗША. Прадпрыемства мэтанакіравана развіваецца, што дазваляе будаваць планы, у тым ліку і ў паляпшэнні дабрабыту нашых работнікаў.

БасевичДырэктар ААТ «Спецжалезабетон» Васіль БАСЕВІЧ:

– У штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу вызначаны патрабаванні часу. Адным з прыярытэтных напрамкаў эканомікі, які названы нацыянальным праектам, з’яўляецца комплексная мадэрнізацыя. Наша прадпрыемста дзейнічае, выконваючы адпаведную праграму. З выдаткаваных на мэты мадэрнізацыі сёлета 11 мільярдаў рублёў у першым квартале асвоілі большую палову – 6 мільярдаў. Ажыццёўлены шэраг вызначаных мерапрыемстваў. Тэхнічна ўмацавалі адну з ліній па вытворчасці безнапорных жалезабетонных труб. У маі плануем увесці яшчэ адну лінію, якая істотна пашырыць наменклатуру вырабаў. У выніку здолеем ліквідаваць неэфектыўныя рабочыя месцы і стварыць новыя, што будуць адпавядаць сучасным санітарным патрабаванням і правілам аховы працы.

У першым квартале выпусцілі камплект брусоў для стрэлачных пераводаў 1/9. Гэта складаны новы выраб, вельмі запатрабаваны на расійскім рынку. Тавар праходзіць сертыфікацыю.

Запушчана ў вытворчасць і новая шпала СБ-3 для Беларускай чыгункі. Ужо ідзе адгрузка першых партый айчынным спажыўцам.

Працэсы мадэрнізацыі – неад-дзельныя ад задач па энергазберажэнню. Закончыліся пуска-наладачныя работы па пераводу кацельні на прыродны газ. Гэта знізіць затраты на вытворчасць цяпла і пару прыкладна на 30 працэнтаў.


Вышэй сказанымі прыкладамі праграма мадэрнізацыі не абмяжоўваецца. Вядуцца работы па ўдасканаленню працэсаў. Канечная стратэгічная задача – стварэнне новых магутнасцей па вытворчасці шпал з інавацыйным змацаваннем тыпу “пендрол”. Гэта стане чарговым істотным крокам да прагрэсу ў галіне будаўнічых матэрыялаў.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть