Социум

Запазычанасць адмоўна ўплывае на сацыяльныя выплаты

фонд соцзащитыПералічэнне абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва — абавязак кожнага работадаўцы, аднак, некаторыя пра гэта забываюць.

У выніку па Лунінецкім раённым аддзеле ФСАН утварылася значная сума пратэрмінаванай запазычанасці. На 1 студзеня 2014 года яна складала 1393,9 мільёна рублёў, а сёлета на 1 студзеня — 1255,3 мільёна рублёў. Сярод сельгасарганізацый найбольшую запазычанасць перад Фондам маюць СВК “Багданаўка” — 294,5 мільёна рублёў, “Чучавічы” — 228,1, “Хваецкае” – 123,1, КУП “Міжлескае” — 177,7, ААТ “Лунінецкі райаграсервіс” — 111,1; сярод камерцыйных структур — “Канструкц-Метал” — 2,6 мільёна рублёў, “ШадэўрБуд” — 6,5, “Аці-Ксен” — 7,8, “Альрамін” — 24,1 мільёна рублёў.

Каб забяспечыць своечасовую выплату заробкаў, паўнату ўплаты абавязковых страхавых узносаў і зменшыць сумы пратэрмінаванай запазычанасці, інспектары раённага аддзела на працягу мінулага года праводзілі пэўную работу. У прыватнасці, вынеслі 202 пастановы аб прыпыненні аперацый плацельшчыкаў па бягучых рахунках, выдалі 19 дазволаў на правядзенне расходных аперацый у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, а таксама аперацый, якія ажыццяўляюцца на падставе нявыкананых плацежных інструкцый. Акрамя таго, выставілі 1716 плацежных патрабаванняў да рахункаў даўжнікоў на бясспрэчнае спісанне сродкаў на суму 157643,4 мільёна рублёў, у тым ліку да дэбітораў — 834 плацежныя патрабаванні на суму 115808,1 мільёна рублёў. У выніку па 743 “плацёжках” паступіла 39579,1 мільёна рублёў, з іх — 32667,3 — ад дэбітораў.

Згодна з Указам Прэзідэнта краіны “Аб удасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспублі-цы Беларусь”, праведзена 19 праверак па выяўленню дэбітораў і 1 — пазапланавая па заяве плацельшчыка. Акрамя таго на падставе іншых заканадаўчых актаў складзена 28 пратаколаў і 11 пастаноў, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 34 су-б’екты гаспадарання на суму 37601,1 мільёна рублёў. Аформлена ў эканамічны суд 12 спраў па 6-ці работадаўцах на агульную суму запазыча-насці — 2150,9 мільёна рублёў.

Інфармацыя аб паўнаце і своечасовасці пералічэння абавязковых страхавых узносаў, аб тых, хто мае пратэрмінаваную запазычанасць, аб адміністрацыйнай адказнасці за несвоечасовасць пералічэння плацяжоў і іншая рэгулярна друкуецца ў СМІ. З плацельшчыкамі праведзена 20 семінараў па найбольш актуальных пытаннях: назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; датэрміновых і дадатковых пенсій; паўнаты і своечасовасці пералічэння абавязковых страхавых узносаў; персаніфікацыі, а таксама мер адміністрацыйнага ўздзеяння на нядоімшчыкаў.

Аб сумах нядоімкі, мерах адміністрацыйнага ўздзеяння на суб’екты дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці сістэматычна паведамляецца ў органы пракуратуры. Кожны квартал у райвыканкам, упраўленне па працы і сацыяльнай абароне, а таксама ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання падаецца інфармацыя аб нявыплаце дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей і аб сумах пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах.

Ірына ЧЫСЦЯКОВА,
начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть