Здоровье

А ВЫ ЗРАБІЛІ ПРЫШЧЭПКУ?

Самым эфектыўным сродкам папярэджання грыпу скарысталіся ўжо больш як 7 тысяч жыхароў раёна.
Па прагнозах эпідэмічны ўздым захворваемасці пры-дзецца на студзень-красавік, аднак цяпер – самы час рыхтавацца да абароны ад вострых рэспіраторных і іншых вірусных інфекцый. Вакцынацыя перш-наперш патрэбна маленькім дзецям і пажылым людзям, таму што грып дае сур’ёзныя ўскладненні, абвастрае хранічныя захворванні. 
Прышчэпачная кампанія пачалася ў верасні і працягваецца. Вакцыны, якія выкарыстоўваюцца для імунізацыі, – высокаэфектыўныя і бяспечныя. Улічваючы час фарміравання імуннага адказу на прышчэпку (2-3 тыдні), вы яшчэ паспяваеце абараніць сябе і сям’ю ад грыпу. 
Галіна КАНАПАЦКАЯ, загадчык аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть