Здоровье

АД КЛЯШЧА – ХВАРОБА ЛАЙМА

Лета закончылася, а праблема застаецца актуальнай.
З красавіка па жнівень ва ўстановы аховы зда-роўя раёна з нагоды ўкусаў кляшчоў звярнуліся 136 чалавек (за аналагічны перыяд летась – 69). Зарэгістраваны два выпадкі хваробы Лайма, якіх летась не было. Большасць укусаў адбылося на дачных участ-ках (в. Бараўцы, р-н Баханова, в. Любажэрдзе), пры зборы грыбоў і ягад у лясных масівах каля Лунінца і Мікашэвіч, пры неарганізаваным адпачынку на рэках Прыпяць і Случ.
Каб пазбегнуць укусаў кляшчоў, карыстайцеся адпалохваючымі сродкамі, апранайце шчыльнае адзенне, кожныя дзве гадзіны праводзьце сама- і ўзаемаагляды для выяўлення кляшча. Асабліва ўважлівымі будзьце пасля вяртання з лесу. Аглядайце не толькі сябе і жывёлу, але і букеты лясных і палявых кветак, іншыя рэчы.
Бяда, ЯКОЙ САРОМЕЮЦЦА…
Кароста – заразнае захворванне скуры, узбуджальнікам якога з’яўляецца кароставы клешч.
Заразіцца можна пры кантакце з хворым чалавекам, праз нацельную ці пасцельную бялізну, адзенне, ручнікі, мачалкі, пальчаткі, пры карыстанні агульным ложкам. Калі ў вас паявіўся скураны сверб, не саромейцеся пайсці да ўрача. Толькі доктар можа паставіць дакладны дыягназ і падабраць эфектыўнае лячэнне. Каб не захварэць, захоўвайце правілы асабістай гігіены.
«ПАДАРУНАК» АД САБАЧКІ
Тыповая карціна: каля пясочніц на дзіцячых пляцоўках уладальнікі сабак выгульваюць чатырохногіх любімцаў ці жыхары прыватнага сектара выкідваюць нечыстоты хатніх жывёлін прама на агарод.
Але сабакі часта маюць гліснае захворванне – токсакароз. Яго яйкі выспяваюць да заразнай стадыі ў глебе праз некалькі дзён і захоўваюць жыццядзейнасць на працягу многіх год, уяўляючы небяспеку для чалавека. Заражэнне адбываецца праз нямытыя агародніну, фрукты, зеляніну ці брудныя рукі. Асабліва рызыкуюць дзеці з прывычкай браць у рот пясок, гліну, траву.
Хвароба праяўляецца ў сярэднім праз два тыдні пасля заражэння. Павышаецца тэмпература цела, паяўляюцца кашаль, агульная слабасць, сып на скуры. За дапамогай звяртайцеся да ўрача-дэрматолага.
НЕБЯСПЕКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Калі ў сваім доме пасялілі кошку ці сабаку, памятайце аб небяспецы заражэння мікраспарыяй.
Гэта – заразнае захворванне скуры, ад якога церпяць хатнія любімцы. Ад іх і заражаюцца людзі, пераважна – дзеці. Асаблівую небяспеку ўяўляюць месцы, дзе пастаянна знаходзяцца бадзячыя жывёлы, – падвалы шматпавярховак, кантэйнерныя пляцоўкі з бытавым смеццем.
Абавязак бацькоў – навучыць дзяцей строга захоўваць правілы асабістай гігіены. Пры паяўленні прыкмет захворвання скуры, тэрмінова звяртайцеся да ўрача-дэрматолага. Мікраспарыя вылечваецца, але для гэтага патрабуецца строга і акуратна выконваць прызначэнні доктара.
Алена СОЦ, памочнік урача-паразітолага РЦГіЭ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть