Здоровье

НА ДОНЦЫ ВІННАЙ ШКЛЯНКІ

ляжыць прычына многіх захворванняў. Так гаворыцца ў прымаўцы, з якой цяжка не пагадзіцца. Асабліва, калі спецыялісты прыводзяць сумную статыстыку. Летась у раёне зарэгістравана 5 выпадкаў сіфілісу, 25 – ганарэі (рост з аналагічным перыядам 2008 года – у 1,3 раза), 286 – іншых інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам (1,2 раза).
Палавое жыццё – звычайная частка чалавечых зносін. Аднак, безадказныя паводзіны ва ўзаемаадносінах паміж мужчынам і жанчынай могуць прывесці да сумнага выніку. Найбольш распаўсюджанымі інфекцыямі з’яўляюцца СНІД, ганарэя, хламідыёз, сіфіліс, трыхаманіяз, востраканечныя кандыломы, генітальны герпес, гепатыт С і інш. Іх ахвярамі ў 50-70 працэнтаў выпадкаў становіцца моладзь ад 15 да 27 год. У людзей старэйшага ўзросту часам таксама адсутнічае асцярожанасць у адносінах з партнёрамі.
Венерычныя захворванні – не такія ўжо небяскрыўдныя, як лічаць многія. Мала таго, што выклікаюць перажыванні ў маральным плане, дык яшчэ яны прыводзяць да сур’ёзных ускладанняў, самым распаўсюджным з якіх з’яўляецца запаленне мочапалавых органаў. Наступства апошняга – бясплоддзе, невыношванне цяжарнасці, зніжэнне палавой функцыі ў мужчын.
Самалячэнне недапушчальна! У паліклініцы ажыццяўляецца лабараторная дыягностыка захворванняў. Індывідуальную прафілактыку кругласутачна, бясплатна і ананімна можна атрымаць у пунктах пры прыёмных аддзяленнях раённай і Мікашэвіцкай бальніц. Адпаведна яны знаходзяцца: г. Лунінец, вул. Смаленская, 23; г. Мікашэвічы, вул. Першамайская, 18.
Пазбегнуць інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам няцяжка. Захаванне шлюбнай вернасці, выключэнне выпадковых сувязей і ўжыванне алкаголю, выкананне гігіенічных патрабаванняў у быце дазволяць зберагчы здароўе і сямейнае шчасце.
Жанна НЕМЕЦ, урач скурвенкабінета.
Галіна КАНАПАЦКАЯ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі ДУ “Лунінецкі РЦГіЭ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть