Здоровье

НЕ СОРАМ, А ХВАРОБА

Штогод у нашым раёне рэгіструецца высокі ўзровень педыкулёзу, асабліва сярод дзяцей. 
Спецыфічнае паразітаванне на чалавеку вошай, якія харчуюцца крывёю, выклікана трыма іх відамі: адзежныя, галаўныя, лабковыя. Першыя асабліва небяспечныя ў эпідэміялагічных адносінах, таму што могуць стаць пераносчыкамі сыпнога і зваротнага тыфу, валынскай ліхаманкі. Заражэнне людзей педыкулёзам адбываецца пры кантактах з завашыўленымі людзьмі ў арганізаваных калектывах, месцах скаплення людзей (транспарт, басейны, масавыя мерапрыемствы), сумесным пражыванні ў сям’і, кватэры, інтымных адносінах. Відавочны сімптом – сверб, што суправаджаецца расчосамі.
Асноўная прычына захворвання – незахаванне правілаў асабістай гігіены. Трэба рэгулярна мыцца (не радзей, чым 1 раз на тыдзень), праводзіць змену і мыццё нацельнай і пасцельнай бялізны, сістэматычную чыстку верхняга       адзення, пастаянную ўборку памяшканняў. Неабходна штодня расчосваць валасы галавы, рэгулярна рабіць стрыжку. На першым месцы стаіць актыўны пошук педыкулёзу. Выяўленне хворых павінна праводзіцца ў дзіцячых калектывах, класе і дома сярод сумесна пражываючых сваякоў. Чысціня – залог здароўя!
Святлана КАЗУН, памочнік урача-эпідэміёлага РЦГіЭ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть