Здоровье

ПАГРОЗА “МЁРТВАЙ ПЯТЛІ”

Мэта маладзёжных акцый, якія штогод праводзяцца ў Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, – звярнуць увагу на тое, як важна ў жыццёвай сітуацыі быць побач з чалавекам, што вырашыў пазбавіцца ад нарказалежнасці, падтрымліваць яго, разам супрацьстаяць болю і праблемам…

Па афіцыйнай статыстыцы, кожны год у нашай краіне рэгіструецца ад 4 да 6 тысяч злачынстваў з удзелам спажыўцоў і збытчыкаў наркотыкаў. “Мёртвая пятля” звужаецца вакол амаль 200000 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 15 да 29 год. Па стану на 1 студзеня 2009 г. у наркалагічных установах Брэстчыны на ўліку стаяць 1467 хворых. Аднак, па меркаванню многіх спецыялістаў, сапраўдныя лічбы распаўсюджвання значна большыя.

Лёс наркамана – кароткі: дзевяць з дзесяці практычна не вылечваюцца і не дажываюць да 40 год. Летась у нашай вобласці адзначалася адносна спакойная абстаноўка па ВІЧ-інфекцыі. У параўнанні з 2007-ым колькасць выяўленых знізілася на 34,6 працэнта. Што датычыць Лунінецкага раёна, то па стану на 1 студзеня 2009 г. камулятыўная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных склала 40 чалавек (з іх 30 – мужчыны). Большасць пражывае ў Мікашэвічах. Гэта – маладыя людзі ва ўзросце да 35 год. Шляхі заражэння – ін’екцыйнае ўвядзенне наркотыкаў (82,5 працэнта) і палавы (17,5). На дыспансерным уліку ў нарколага стаяць 72 прыхільнікі “дурману”.

Неабходную кансультацыю па ўсіх пытаннях можна атрымаць па тэлефонах:

ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” – 23-61-05, 23-67-00;
УАЗ “Брэсцкі абласны наркалагічны даспансер” – 23-39-73 (нарколаг), 21-87-85 (падлеткавы нарколаг);
раённай паліклініцы УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” (г. Лунінец, вул. Чырвоная, 100, каб. 10) – 2-42-38 (нарколаг), 2-42-39 (педыятр, адказны за работу з падлеткамі);
паліклініцы філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца” (г. Мікашэвічы, вул. Першамайская, 18, каб. №6) – 3-66-71 (нарколаг);
раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі – 2-67-40.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть