Здоровье

ШЛЯХ У БЕЗДАНЬ

1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі
Прагрэсіўная і смяротная хвароба… Такімі страшнымі словамі характарызуецца залежнасць ад наркотыкаў. Рост прыхільнікаў «дурману” цягне распаўсюджванне злачыннасці, скарачэнне жыцця, разбурэнне сем’яў.
Па афіцыйных дадзеных, па стану на 1 студзеня 2010 года на ўліку ў спецыялізаваных установах Брэстчыны знаходзяцца 1483 хворыя на наркаманію, 107 – на таксікаманію і псіхатропныя рэчывы. Большасць спажыўцоў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год. 12 працэнтаў ад агульнай колькасці складаюць жанчыны. З рэгіёнаў неспрыяльная сітуацыя адзначана ў Пінску, Брэсце, Баранавічах, Кобрынскім, Бярозаўскім, Лунінецкім і Пружанскім раёнах.
Наркаманы – патэнцыяльныя пераносчыкі ВІЧ-інфекцыі. Прычым яе чалавек можа не адчуваць на працягу доўгага часу, заражаючы іншых. Летась у нашай вобласці колькасць выяўленых ВІЧ-інфіцыраваных павялічылася на 11,7 працэнта ў параўнанні з 2008 г. У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі Брэстчыны. Сумную пазіцыю «лідэра” займае Пінск (364 выпадкі). Далей ідуць абласны цэнтр (135), Баранавічы (63) і Лунінецкі раён (46).
У мінулым годзе ад ВІЧ-інфіцыраваных жанчын у вобласці нарадзілася двое малышоў, а за ўсе часы назірання – 71 дзіця. З іх у 8-мі пацверджаны такі ж дыягназ, як у матуль. 40 хлопчыкаў і дзяўчынак зняты з адпаведнага уліку (здаровыя).
Неабходную інфармацыю па пытаннях наркаманіі і ВІЧ-інфекцыі можна атрымаць у кабінетах нарколага, інфекцыяніста, дэрматавенеролага, скурвен- і наркадыспансерах, тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі, а прайсці абследаванне ананімна і бясплатна – у любой лячэбна-прафілактычнай установе.
Людміла МАРОЗ, в.а. галоўнага ўрача ДУ «Лунінецкі РЦГіЭ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть