Здоровье

У ЧАРГУ – ЗА ЗДАРОЎЕМ!

Рэспубліканская акцыя па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў сёлета выклікала рэкордную колькасць удзельнікаў!

– Як звычайна, 19 і 20 мая нашы медсёстры выйшлі ў мнагалюдныя месцы, каб прапанаваць жадаючым змерыць артэрыяльны ціск і даць рэкамендацыі па яго стабілізацыі, – расказала валеолаг УАЗ “Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца” Жанна Кулеш. – Раней угаворвалі людзей спыніцца, на што часта атрымлівалі адмову. Цяпер жа да медсястры з апаратам выстрайваліся чэргі!

Акцыя праводзілася пад дэвізам “Час нарэшце заняцца сваім здароўем. Выратуй сэрца, сасуды і сябе!”. Ці маляўнічыя стэнды паліклінікі прыцягнулі ўвагу жыхароў раёна, ці настолькі пераканаўчымі былі папярэднія выступленні ўрачоў-тэрапеўтаў на гэту тэму ў працоўных калектывах, ці сапраўды людзі ўсвядомілі неабходнасць пракантраліраваць адзін з важнейшых паказчыкаў самаадчування… У лунінецкіх універсаме і цэнтральнай аптэцы, мікашэвіцкім універсаме і сельскіх амбулаторыях праверылі рытм свайго сэрца каля дзвюх тысяч чалавек. Большасць з іх мелі падставы для хвалявання, што пацвердзілі вымярэнні. Хочацца спадзявацца, што другім крокам патэнцыяльна хворых будзе наведванне ўчастковага тэрапеўта. Усім пацыентам уручаліся памяткі аб самадапамозе пры рэзкім павышэнні артэрыяльнага ціску. НА ЗДЫМКУ: медсястра паліклінікі Наталля БРЭЗІНА ў аптэцы прымала гараджан і вяскоўцаў. Фота Мікалая ДРАНІЧА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть