Здоровье

УСЕ БЕДЫ – АД НЕРВАЎ…

Толькі добры настрой забяспечыць добрае самаадчуванне, негатыўны – пагаршае здароўе. Тых, хто крыўдзіцца, турбуе сэрца, нервовых – страваванне. Калі неспакойна на душы, не разлічвайце на добры апетыт. Млоснасць – своеасаблівы “пратэст” арганізма на гэту сітуацыю. Уладальнікам уедлівага характару пагражае язва страўніка. Злосныя думкі прыводзяць да праблем з пячонкай (маюць іх і запальчывыя) і жоўцевым пузыром. “Пазеляненне” ад зайздрасці звязана са збоямі селязёнкі. Гэтыя вывады зроблены ў часы Гіпакрата, сучасная медыцына толькі згаджаецца з імі. Гэта сцвярджае псіхолаг РЦГіЭ Святлана ДЗМІТРЫЕВА:
– Іншы раз жанчыны скардзяцца на тое, што ад дрэнных думак у іх баляць грудзі. Прычынай гарманальнага збою, пры якім церпяць малочныя залозы, можа стаць псіхалагічны дыскамфорт. У грудзях паяўляецца ўшчыльненне і хваравітасць, ператвараючы душэўны боль у фізічны. Гэты ўплыў у цэлым на чалавека вывучае псіхасаматалогія. Згадзіцеся: баючыся паслізнуцца ў галалёд ці парэзацца пры рабоце з нажом, атрымліваем менавіта гэтыя траўмы. Справа не ў “законе подласці”, а ў нашым “самапраграмаванні”. Культывуючы ў сабе той ці іншы страх, даводзім сябе да “псіхічнай  атакі”. Навучыцеся пазбаўляцца ад непатрэбных думак, якія правакуюць існаванне хвароб.
Не верце прымаўцы: “Хто каго любіць, той таго чубіць”. Сямейныя сваркі, як ніякія іншыя (вытворчыя ці па-за сям’і) здольны істотна падарваць імунітэт. Стрымліваемыя слёзы “накопліваюцца” ўнутры нас, прыгнечваюць нервовую сістэму. Усе “жалезныя ледзі” і мужчыны “са сталёвымі нервамі” часцей хварэюць і жывуць значна менш.
Але і адмахвацца ад непрыемнасцей, быццам іх няма, – таксама не выйсце. У гэтым выпадку спрацоўвае псіхалагічная абарона, якая называецца “выцісненне”, калі мозг імкнецца сцерці хвалюючую вас інфармацыю. Але яна не знікае бясследна, а толькі перамяшчаецца з узроўню свядомасці на цялесны. 
Кожны вечар рабіце сабе “разбор палётаў”. Прыгадайце ўсе словы і ўчынкі, якія за дзень, хаця б у якойсьці меры, прынеслі вам псіхалагічны дыскамфорт. Дайце ім сумленную ацэнку. Старайцеся свядома вызваляцца ад дрэннага “багажа” негатыўных эмоцый, каб заўсёды быць у добрым здароўі.
Падрыхтавала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть