Здоровье

ВАЛАНЦЁРЫ – СУПРАЦЬ ІНФЕКЦЫІ

Актыўную тлумачальную работу правялі прыхільнікі валанцёрскага руху раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Вучні сярэдняй школы №2 г. Лунінца выступілі ініцыятарамі анкетавання сярод сваіх равеснікаў, арганізавалі акцыю супраць курэння, разыгралі імгненную латарэю, раздалі тэматычныя брашуры і сабралі добраахвотныя сродкі для лячэння хворых дзетак.

Актывісты валанцёрскага клуба “Маладыя – маладым” прафесійнага ліцэя прыборабудавання звярталіся да наведвальнікаў раённай паліклінікі. Дарослыя атрымлівалі яркія буклеты, а малышы – яшчэ і цукеркі. З аналагічнымі “падарункамі” юнакі і дзяўчаты прайшліся па гандлёвых радах рынка ў райцэнтры і магазіна “Дары Палесся”.

Адбылася і сумесная акцыя з супрацоўнікамі УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”. На Прывакзальнай плошчы жыхары і госці горада мелі магчымасць прайсці флюараграфічнае абследаванне на перасоўнай машыне.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть