Здоровье

ВІРУС СМЕРЦІ

Страшна ўявіць, але ў свеце кожную хвіліну хтосьці спрабуе развітацца з жыццём.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у большасці эканамічна развітых краінах самазабойства ўваходзіць у першую дзесятку прычын смерці. У Беларусі – займае чацвёрты радок пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў, новаўтварэнняў і хвароб органаў дыхання.
Як правіла, патэнцыяльныя самазабойцы пакутуюць на дэпрэсію. Апошняя пачынаецца паступова, паяўляюцца трывога і маркота. Чалавек можа гэтага і не заўважыць – будзе толькі сцвярджаць, што стаў сумным, радаснай будучыні не бачыць.
Дашкалятам роздумы аб смерці не ўласцівы. У 10-12 год – ацэньваецца як часовая з’ява: паяўляецца размежаванне паняццяў “жыццё” і “смерць”. З 14-15 год суіцыдальная актыўнасць рэзка павялічваецца, дасягаючы максімуму ў 16-19 год. Толькі ў 10 працэнтах дзяцей і падлеткаў ёсць ісціннае жаданне пакончыць з сабой, у астатніх 90 – гэта “крык аб дапамозе”. Невыпадкова большасць выпадкаў ажыццяўляецца дома, у дзённы ці вячэрні час. Прыкра, але кожная чацвёртая спроба заканчваецца плачэўна па неасцярожнасці. Суіцыдальныя дзеянні ў дзяцей і падлеткаў могуць набыць “дэманстратыўны характар”, ці рысы “дэманстратыўнага шантажу”.
Якія ж фактары падштурхоўваюць зрабіць апошні крок? Жорсткія адносіны акружаючых, павышэнне патрабавальнасці, раўнадушша да хвалюючых праблем, цяжкасці ў школе, безадказнае каханне…
Прафілактыка суіцыдальных паводзін непаўналетніх з’яўляюецца адной з важных задач грамадства. Эфектыўнасць мерапрыемствах можа быць забяспечана толькі пры комплексным падыходзе. Варта аб’яднаць намаганні спецыялістаў рознага профілю (медыкаў, педагогаў, псіхолахаў).
Пры падазрэнні на спробу суіцыду неабходна:
– інфармаванне родных аб намеру;
– забеспячэнне няспыннага назірання як у школе, так і ў сям’і;
– спецыялізаванае лячэнне ў псіхатэрапеўта.
Ірына МАЛАЧКОЎСКАЯ, урач-гігіеніст.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть