ЗдоровьеПроисшествия

Дзейнасць наркапрытона спынена

marihu-pic510-510x340-33024Спажыванне наркотыкаў і залежнасць ад іх з’яўляюцца адной з вострых медыка-сацыяльных праблем сучаснага грамадства. Аб ёй у Беларусі ўпершыню сур’ёзна загаварылі ў першай палове 1980-ых гадоў, калі зафіксаваны першыя факты масавага ўжывання наркотыкаў у маладзёжным асяроддзі Светлагорска. У кастрычніку 1996 года створана Упраўленне па незаконнаму абароту наркотыкаў МУС Рэспублікі Беларусь.

На працягу апошніх 4-ох год дынаміка павелічэння колькасці хворых на наркаманію ў нашай краіне складае каля 540 чалавек у год.

Устаноўлена, што першапачаткова маладыя людзі дзеля цікавасці спрабуюць лёгкія наркатычныя сродкі – марыхуану і сінтэтычныя курыльныя сумесі. Ін’екцыйныя наркотыкі – наступны крок. На тэрыторыі Беларусі спажыўцы часцей “цікавяцца” опіумам (амаль 95 працэнтаў),  гераінам, метадонам, какаінам.

Сёлета ў ходзе правядзення спецыяльнай праграмы «МАК» на тэрыторыі раёна знішчана 529 квадратных метраў (354 кілаграмы) канопляў, складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў за вырошчванне на прысядзібных участках раслін з утрыманнем наркатычных рэчываў. Па стану на 8 кастрычніка выяўлена 30 (з іх 20 на тэрыторыі Мікашэвіч) злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркатычных сродкаў, у тым ліку 6 фактаў збыту і 1 – арганізацыі і ўтрымання прытона для вырабу і спажывання наркотыкаў.

Сярод нарказалежных – прадстаўнікі розных слаёў насельніцтва. Не ратуюць ні дастатак у сем’ях, ні сацыяльны статус. Сумна, але ўсё часцей у залежнасць ад шкоднай звычкі трапляюць непаўналетнія, а бацькі часам нават не здагадваюцца пра «хваробу» сваіх дзяцей.

Супрацоўнікі РАУС у далейшым працягнуць мэтанакіравана выяўляць асоб, якія займаюцца збытам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыі раёна, а таксама ўзмоцняць работу па спыненню дзейнасці каналаў пастаўкі.

Паважаныя жыхары Лунінца і раёна, толькі сумеснымі намаганнямі зможам спыніць распаўсюджванне наркатычных сродкаў у нашым рэгіёне. Калі вы валодаеце інфармацыяй аб асобах, якія займаюцца незаконным абаротам наркатычных сродкаў, тэлефануйце па тэлефонах: 102 , 2-27-42 , 8-029-180-81-13. Ананімнасць гарантуем.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть