ЗдоровьеСоциум

У адказе за новае жыццё

ЯхновецПяты год урачом у радзільным аддзяленні працуе Ірына ЯХНАВЕЦ. Адчуваючы велізарную адказнасць за здароўе матульі немаўлят, яна стараецца бездакорна выконваць клятву Гіпакрата.

Па словах загадчыцы аддзялення Ірыны Міралюбавай, такімі ж якасцямі тут валодаюць не толькі ўрачы, але і медыцынскія сёстры, а таксама звычайныя санітарачкі. Гэта дапамагае да нуля звесці перынатальную смяротнасць, а колькасць родаў без ускладненняў трымаць на паказчыку 76 працэнтаў – адным з лепшых у вобласці.

Сёлета за 5 месяцаў лунінецкія ўрачы дапамаглі з’явіцца на свет 217 немаўлятам, што на 18 больш, чым за такі ж час летась. Для правядзення якаснай родадапамогі ў аддзяленні ёсць самае сучаснае абсталяванне. І ўсё ж галоўнае ў гэтай высакароднай справе – светлыя розумы, чулыя рукі і добрыя сэрцы медыцынскага персаналу. Недарма ў акушэрства і гінекалогію ідуць студэнты, якія вызначаюцца асаблівай стараннасцю ў авалодванні прафесіяй. Згуртаваны калектыў лунінецкіх акушэр-гінеколагаў спадзяецца, што ў недалёкім будучым яго папоўняць новыя таленавітыя спецыялісты, якім у нашым раёне заўсёды рады.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть