ЗдоровьеСоциум

Умовы працы – толькі здаровыя і бяспечныя

брэдПраблема вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў вельмі сур’ёзная, бо ў сукупнасці з іншымі фактарамі ўплывае на колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы, і, адпаведна, на сацыяльна-эканамічнае развіццё. Што для яе вырашэння робіцца на Лунінеччыне, высвятлялі ўдзельнікі раённага Дня аховы працы, удзел у якім бралі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, яго намеснік Сяргей Бойка, галоўны санітарны ўрач Брэстчыны Нэлі Кіндзюк, начальнік Пінскай міжраённай інспекцыі па працы Ніна Грамада, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Невыпадкова першым пунктам наведвання стала ПМК-59. Тут з 95 работнікаў, 70 – задзейнічаны на ўчастках са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы. Як паведаміў начальнік Міхаіл Вайтовіч, з 2011 года на прадпрыемстве ўкаранёна Сістэма ўпраўлення аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001-2009. Летась на выкананне мерапрыемстваў па тэхнічнаму пераўзбраенню і мадэрнізацыі вытворчасці зрасходавана 3 мільярды 745 мільёнаў рублёў (пры плане 1,5 мільярда). З іх на паляпшэнне ўмоў працы – 80 мільёнаў рублёў.
Такая ж сума выдаткавана на гэтыя мэты і за 5 месяцаў 2013 года.

Навучанне, уводны інструктаж і праверка ведаў па пытаннях аховы працы праводзяцца ў спецыялізаваным кабінеце адміністрацыйнага будынка, які абсталяваны тэматычнымі стэндамі, а ў невялікай бібліятэцы сабраны нарматыўныя прававыя акты і адпаведная літаратура.

Для стварэння спрыяльных умоў працы, павышэння вытворчасці, зніжэння агульнай і прафесійнай захворваемасці вялікая ўвага надаецца санітарна-бытавому забеспячэнню. У рамонтных майстэрнях, гаражах абсталяваны гардэробныя, пакоі прыёму ежы, санвузлы, душавыя.

Прыемна парадавалі пераўтварэнні, што адбываюцца ў прыватным транспартным унітарным прадпрыемстве “Еўрарэйс”. Па словах дырэктара Генадзя Канапацкага, у хуткім часе будуць пабудаваны новыя гаражы і  пачне працаваць аўтамыйка – адзіная ў раёне для вялікагрузных аўтамабіляў. Аўтапарк прадпрыемства налічвае 22 “фуры”, а колькасць работнікаў складае 80 чалавек. Праводзячы экскурсію па аб’ектах, Генадзь Георгіевіч сканцэнтраваў увагу на тым, што ўсё, што робіцца ў плане мадэрнізацыі і пераўзбраення, а гэта – вентыляцыйныя сістэмы, падлога з падагрэвам, ямы для рамонту аўтамабіляў,  толькі па дзяржстандартах і ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі. Такое ж меркаванне выказала і інжынер па ахове працы Іна Шпакоўская, якая працуе ў “Еўрарэйсе” два гады. Яе радуе той факт, што няшчасных выпадкаў на вытворчасці не было.

Нягледзячы на тое, што большасць пабудоў Лунінецкай ПМС эксплуатуюцца больш як 40 год, яны вызначаюцца чысцінёй і ўтульнасцю. У інжынерны комплекс меліярацыйных сістэм уваходзіць 3,7 тысячы адкрытай і 6,9 закрытай асушальнай сеткі, 848 воданапорных і 789 пераезных гідратэхнічных збудаванняў. На балансе знахо-дзяцца два водасховішчы – “Собельскае” і “Велута”. Па словах дырэктара Віктара Клімовіча, палова калектыву за-дзейнічана на рабочых месцах са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі. Таму на мерапрыемствы па ахове працы штогод выдаткоўваюцца немалыя грошы. Летась – 85 мільёнаў рублёў, у першым квартале гэтага года – 26 мільёнаў.

Лакаматыўнае дэпо Лунінец ажыццяўляе пасажырскія і грузавыя перавозкі па магістральных лініях чыгункі, маняўровы рух, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне лакаматываў, выраб запчастак і іншае. Зразумела, што ахова працы ў рабоце, дзе на чашу вагаў кладзецца жыццё не толькі работнікаў, але і пасажыраў, адыгрывае важную ролю. Вось чаму в.а. начальніка Уладзімір Быцкевіч сцвярджае, што залог поспеху прадпрыемства будуецца на трох сістэмах: кіравання аховай працы, менеджменту якасці і ўпраўлення навакольным асяроддзем. Пацвярджэннем таго, што чыгуначнікі ідуць правільным шляхам, стаў дыплом за другое месца ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод прадпрыемстваў з колькасцю работнікаў больш як 500 чалавек. Узнагароду ўручыў падчас пленарнага пасяджэння старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч.

Не спыняюцца на дасягнутым дэпоўцы і сёлета. У спецыялізаваных навучальных установах павысілі кваліфікацыю па ахове працы 2 чалавекі, праведзены галіновы семінар па вызначанай тэме. Падчас праверак кіраўніцтвам і спецыялістамі структурных падраздзяленняў выяўлена 147 неістотных неадпаведнасцей, 63 заўвагі былі зроблены падчас правядзення “Дня аховы працы”. Усе яны своечасова выпраўляюцца. На паляпшэнне ўмоў працы выдаткавана ў першым паўгоддзі 885 мільёнаў рублёў.

На ААТ “Лунінецкі малочны за-вод” удзельнікаў семінара сустракаў дырэктар Сяргей Карпец, які зрабіў невялікі экскурс у гісторыю, расказаў аб дасягненнях і планах. Прадпрыемства працуе стабільна і прыбыткова. За 5 месяцаў прыбытак склаў 22 мільярды. Большасць прадукцыі пастаўляецца на экспарт (67 працэнтаў) у Расію, Казахстан і Азербайджан.
Аб тым, якая работа праводзіцца па ахове працы, расказаў інжынер Аляксандр Рэбкавец. Упэўніцца, што яго словы не разыходзяцца са справай, дапамагла экскурсія па заводу, у тым ліку на пункт аховы здароўя.

Падчас пленарнага пасяджэння старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч падкрэсліў важнасць правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне бяспечных умоў працы на вытворчасці, у будаўніцтве, сельскагаспадарчай і жыллёва-камунальнай гаспадарках і іншых галінах. Штогод праводзіцца аналіз стану аховы працы і прычын вытворчага траўматызму. На гэтым і іншых аспектах, што ўплываюць на стабільнасць работы ў працоўных калектывах, спыніла ўвагу начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка. У прыватнасці, яна адзначыла, што сёлета на тэрыторыі раёна адбылося 4 выпадкі вытворчага траўматызму: адзін са смяротным зыходам – у Лахвенскай амбулаторыі, адзін з цяжкімі наступствамі – у Кажан-Гарадоцкім сельвыканкаме, і два, што не адносяцца да катэгорыі цяжкіх – на ААТ “Лунінецкі малочны завод” і ТАА “БелАрганіка”.

У раёне на 62 прадпрыемствах укаранёна сістэма кіравання аховай працы. Сёлета плануецца распрацаваць і ўвесці ў дзеянне такія ж стандарты ў фермерскай гаспадарцы “Навіцкіх” і ПГУП “Справа тэхнікі”.

Шосты год праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Па выніках 2012 года пераможцамі сталі сельскагаспадарчы каледж, Лунінецкае ПМС, аўтапарк №10 і лакаматыўнае дэпо Лунінец.

Начальнік Пінскай міжраённай інспекцыі Ніна Грамада спыніла ўвагу на тым, што даводзіцца сутыкацца з фактамі, калі работа па ахове працы больш “паказушная”, чым сапраўды накіравана на бяспеку жыцця працаўнікоў. Іншы раз пасады інжынераў па ахове працы займаюць работнікі, якія не маюць спецыялізаванай адукацыі. Так, у Лунінецкім раёне з 70 у перакваліфікацыі маюць патрэбу 17. Ніна Іванаўна заклікала актывізаваць работу камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам.

На сістэмным падыходзе ў электрабяспекі засяродзіў увагу начальнік інспекцыі энерганагляду Аляксандр Тыльковіч. На тым факце, што на Лунінеччыне за апошнія 5 год адбылося 18 пажараў на аб’ектах прамысловасці і ў цэлым на пажарнай бяспецы на прадпрыемствах раёна, спыніў увагу супрацоўнік РАНС Віктар Гецман.

Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч канстатаваў, што дробязей у рабоце па стварэнню бяспечных умоў працы быць не можа, і пажадаў прысутным, каб на Лунінеччыне негатыўнай статыстыкі станавілася менш год ад года.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть