Социум

Знайшлі гранату ў пясочніцы…

Небяспечную знаходку выявілі работнікі дзіцячага сада №10 “Каласок” на гульнявой пляцоўцы дашкольнай установы. Пры замене пяску ў пясочніцы на паверхні нечакана паявілася ручная граната. Яе выгляд сведчыў пра тое, што праляжала яна ў зямлі не адзін дзесятак год.

510

Трывожны сігнал паступіў у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і аддзел унутраных спраў у 11.57. Выратавальнікі і праваахоўнікі прыбылі на месца праз 3 хвіліны. Адразу ж было выстаўлена ачапленне, а дзетвару пачалі эвакуіраваць у небяспечнае месца. За карооткі час дашкольная ўстанова апусцела: хлопчыкаў і дзяўчынак разам з выхавальнікамі і іншым персаналам размясцілі ў суседнім садку №9.

– Аператыўна выклікалі сапёра з Баранавіч, – расказаў пазней начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч. – Пасля таго, як прыехаў спецыяліст, высветлілі, што ручная граната Ф-1 праляжала ў зямлі з часу Вяллікай Айчыннай вайны. Была яна вельмі ржавай, але мела запал і ўяўляла сабой рэальную небяспеку для дзяцей і работнікаў дашкольнай установы. Гранату акуратна выцягнулі з пясочніцы, вывезлі за горад і знішчылі.

Разам кіраўнік выратавальнага ведамства адзначыў зладжаныя дзеянні ўсіх службаў, якія дзейнічалі хутка і прафесійна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть