АБ ЗАДАЧАХ І СТРАТЭГІЧНЫХ МЭТАХ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСТВА
ішла размова падчас адзінага дня інфармавання.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі хлебазавода, ПМК-7, рамонтна-механічнага завода, прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці і Вялуцкай СШ.
Так, у прыватнасці, адзначалася, што за 4 месяцы гэтага года паказчык росту прадукцыі прамысловасці склаў 97, 4 працэнта, у сельскагаспадарчых арганізацыях – 107,8, вытворчасць спажывецкіх тавараў – 108,8 працэнта.
Нягледзячы на тое, што ў сувязі з сусветным крызісам зменшыліся знешнія рынкі збыту, у Беларусі не дапушчана масавага беспрацоўя. Сярэдні ўзровень па краіне не перавышае 1 працэнта, у Лунінцы – 0,8, у Мікашэвічах – 1,8.
Адной з ключавых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з’яўляецца зберажэнне і прымнажэнне нацыянальнай, духоўнай і культурнай спадчыны народа, прыроднага багацця і выхаванне ў маладога пакалення любові да роднай зямлі. У сувязі з гэтым у нашым раёне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і развіццю інфраструктуры жылых тэрыторый і транспартных сетак, рацыяналізацыі выкарыстання рэсурсаў ляснога фонду, захаванню прыродных комплексаў і аб’ектаў ахоўваемых прыродных тэрыторый.