Спорт
АД СІНКЕВІЧ – ДА ДУБАЎКІ
У восьмы раз каманды адукацыйных устаноў раёна сабраліся на турыстычныя спаборніцтвы.
Барацьбу вялі 14 калектываў. У велатурызме першае месца заняла Язвінская СШ, другое – Дубаўская, трэцяе – Сінкевіцкая СШ. У спартыўным арыентаванні не было роўных прадстаўнікам Дубаўскай СШ. Другое месца занялі вучні Міжлескай СШ, якія ўпершыню бралі ўдзел у спаборніцтвах. У прызавую тройку трапіла і Палеская СШ. На паласе па тэхніцы пешаходнага турызму таксама перамаглі школьнікі з Дубаўкі. Прызёрамі сталі Сінкевіцкая СШ і ліцэй.
Насычанай і разнастайнай была конкурсная праграма. Лепшыя края-знаўцы вучацца ў Палескай СШ. Самай цікавай і змястоўнай прызнана газета ліцэя. Па стварэнню бытавых умоў не было роўных Дубаўскай СШ. У конкурсе мастацкай самадзейнасці перамаглі школьнікі Вялікачучавіцкай СШ. А лепш за ўсіх з турыстычнымі вузламі справіліся прадстаўнікі сельскагаспадарчага каледжа.
Такім чынам, па выніках усіх спаборніцтваў пераходны кубак заваявала Дубаўская СШ, якая прыняла яго ад мінулагодняй пераможцы – Сінкевіцкай СШ. Другое агульнакаманднае месца – у палескіх школьнікаў, трэцяе – у ліцэістаў.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад аддзелаў адукацыі і па справах моладзі райвыканкама.