Спорт

АДСТАЯЛІ КУБАК

У шосты раз запар прадстаўнікі лунінецкай СШ №2 заваявалі
Кубак Лунінецка-Ганцавіцкага міжраённага савета ДТСААФ па стральбе з
пнеўматычнай вінтоўкі. На гэты раз спаборніцтвы праходзілі ў рамках месячніка,
прысвечанага 67-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ва ўрачыстым адкрыцці бралі ўдзел старшыня міжраённага
савета Барыс Гнедзька і прадстаўнік раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз
ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Буневіч.

У ціры лунінецкай СШ №2 сабраліся 16 каманд. Аднак
асаблівых сенсацый не адбылося, хаця інтрыга захоўвалася да таго моманту,
пакуль на агнявым рубяжыне сціхлі выстралы. Справа ў тым, што, згодна з
жараб’ёўкай, у апошнюю групу трапіла каманда Сінкевіцкай СШ, якая апошнім часам
часта прэтэндуе на п’едэстал. Так было і на гэты раз. Прадстаўніку Сінкевіч
Уладзіславу Клеўжыцу, які выконваў практыкаванне ВП-2 (стральба стоячы)
неабходна было набраць 95 ачкоў, каб апярэдзіць галоўнага саперніка –
гаспадароў. Юнак ведаў, якая на ім ляжыць адказнасць, але не здолеў справіцца з
хваляваннем. Набраўшы 77 ачкоў, стаў бронзавым прызёрам. Перамог Сяргей
Лукашэвіч (СШ №2), серабро – у Уладзіслава Дубініча (СШ №1).

У асабістым заліку ў стральбе з калена лепшы вынік
паказаў Аляксандр Чарнавокі з Сінкевіч. У прызавую тройку трапілі Віктар Арэхва
(СШ №2) і Дзмітрый Кезь (СШ №1).

У дзяўчат пры выкананні практыкавання ВП-1 найлепшую суму
балаў набрала Ірына Сталярова (СШ №2). Усяго два ачкі раздзялілі сярэбрэнага і
бронзавага прызёраў Алесю Буневіч (Сінкевіцкая СШ) і Марыну Галагуцкую-Раўгейшу
(СШ №1).

Пераможцамі сталі вучні СШ №2. Другое месца – у
Сінкевіцкай СШ, трэцяе – у лунінецкай СШ №1. Пераможцы і прызёры, а таксама іх
трэнеры ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад ДТСААФ, аддзела па справах
моладзі, БРСМ і раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў
Афганістане”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть