Спорт

АДСТАЯЛІ ТЫТУЛ

Баскетбол

У трэці раз запар каманда сельскагаспадарчага каледжа стала пераможцай
абласнога першынства па баскетболе сярод устаноў прафтэхнавучання.

У групавым турніры лунінчане не
згубілі ні аднаго ачка і ўпэўнена выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў. У
барацьбе за першае месца згулялі з камандай Пінскага каледжа лёгкай
прамысловасці, якая ў сваю чаргу стала лепшай у другой падгрупе. Лунінчане пад
кіраўніцтвам трэнера Віталя Каташука прадэмастравалі высокі ўзровень
падрыхтоўкі і ўпэўнена перамаглі. Трэцяе месца занялі баскетбалісты Брэсцкага
будаўнічага ліцэя.

ПЕРШЫЯ ПЕРАМОГІ

Пачаўся традыцыйны турнір па баскетболе памяці Пятра Машэрава.

На спартыўнай пляцоўцы
сельскагаспадарчага каледжа барацьбу за ганаровы трафей вядуць 8 каманд. Па
дзве перамогі ўжо запісалі на свой рахунак аб’яднаная каманда «ДПТК СВ і
ДРБУ-101” і «Дзятлавічы”. «Беларусбанк”, «Вулька-1”, «Граніт” і
«Палессеэлектрамаш” маюць у актыве па адной вікторыі. З паражэння пачалі
выступленне «Юнацтва” і «Маналіт”. Аднак, уся барацьба наперадзе. Спаборніцтвы
працягнуцца да канца красавіка.

Пачатак гульняў у суботу і
нядзелю ў 10.00.

Каратэ кёкусінкай

ЭКЗАМЕН У БРЭСЦЕ

Спартсмены, якія займаюцца ў клубе «Самурай”, пастаянна павышаюць свой
узровень і здаюць адпаведныя экзамены.

Дзмітрый Бескупеня прэтэндаваў на
5 кю (жоўты пояс). Перад адказным выпрабаваннем яму неабходна было здаць тэст з
традыцыйнай баявой зброяй. Ён абраў шэст і прадэманстраваў выдатныя навыкі, як
і пазней падчас экзамена. Святлана Гусціновіч годна прайшла ўсе іспыты для
прысваення 8 кю (сіні пояс). Спыняцца на дасягнутым каратысты не збіраюцца.

РАНДОРЫ

Зборы па рандоры (паядынкі без прымянення ўдарнай тэхнікі) правёў у Пінску
генеральны дырэктар федэрацыі кёкусінкай будо каратэ Дзмітрый Аляхновіч.

У мерапрыемстве, якое праходзіла
ў спартыўным комплексе «Хваля”, прыняло ўдзел 45 спартсменаў, у тым ліку 17
лунінчан.

Адразу пасля збораў каратысты
пераехалі ў Брэст, дзе ўпершыню адбылося першынство па рандоры сярод дзяцей 8-9
год. Лунінеччыну прадстаўлялі Глеб Чырэц і Аляксей Перавалаў. Пакуль у
хлопчыкаў не хапае вопыта ўдзелу ў спаборніцтвах, але яны прадэманстравалі выдатныя
байцоўскія якасці.

Настольны тэніс

«ЛАД ЖЫЦЦЯ – ТОЛЬКІ ЗДАРОВЫ”

Пад такім дэвізам у лунінецкай СШ №2 прайшоў турнір па настольным тэнісе, у
якім бралі ўдзел каля 40 юнакоў і дзяўчат.

У камандным першынстве сярод
дзяўчынак лепшы вынік паказалі ліцэісткі. Другое месца занялі гаспадыні, трэцяе
– тэнісісткі з лунінецкай СШ №3.

У юнакоў таксама не было роўных
камандзе ліцэя. У прызавую тройку ўвайшлі прадстаўнікі СШ №2 і Лунінскай СШ.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны
граматамі РФСК «Здароўе” і падарункамі ад адзела па справах моладзі
райвыканкама і райкама БРСМ.

Міні-футбол

ТЭХНІЧНАЕ ПАРАЖЭННЕ

На пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта БАМФ разгледжаны факт удзелу ў 23-м
туры чэмпіянату краіны па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі Алега
Міхнюка, які выступае за мікашэвіцкі «Граніт”.

У папярэднім туры ў гульні са
«Спартландыяй” ён атрымаў трэцюю жоўтую картку і, згодна з рэгламентам, павінен
быў прапусціць матч з «Дынама-БНТУ”. Аднак футбаліст паявіўся на пляцоўцы ў
складзе каманды. У сувязі з гэтым дысцыплінарны камітэт прыняў рашэнне
ануляваць вынік гульні «Граніт” – «Дынама-БНТУ” (6:4), які адбыўся 1 красавіка,
і залічыць «гранітаўцам” тэхнічнае паражэнне – 0:5.

Не пазбегнуў пройгрышу і
лунінецкі «Базар”, які прымаў лідара чэмпіянату – «Лідсельмаш”. Першая паловы
сустрэчы прайшла ў роўнай барацьбе (2:2), а вось фінішны адрэзак найбольш
удалым атрымаўся ў гасцей, якія і перамаглі – 8:4. У лунінецкай каманды
вызначыліся Уладзімір Сазонаў (2), Вадзім Бандарук і Дзмірый Троцкі.

У наступным туры, 14 красавіка, «Граніт” згуляе ў Баранавічах з
«Гаспадром”.

           


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть