Спорт

“АФГАНСКІ” ТУРНІР

Менавіта так на працягу многіх год называюць лунінчане традыцыйны турнір па міні-футболе, які збірае аматараў гэтага віду спорту з усіх куткоў Лунінччыны.
На гэты раз спаборніцтвы праходзяць на базе сельскагаспадарчага каледжа. Каманды, а іх сабралася 10, вітаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч і намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віталь Катунін.
У стартавым матчы сустрэліся каманды “Лунін” і “РАУС”. Драматычна разгортваліся падзеі на спартыўнай пляцоўцы. За праваахоўнікаў не першы год гуляюць “гранітаўцы”, якія ўдала выступаюць у вышэйшым дывізіёне нацыянальнага чэмпіянату. Аднак на гэты раз па палажэнню ў склад можна ўключаць не больш як двух прафесіяналаў. З першых хвілін каманда “РАУС” захапіла ініцыятыву і за 20 хвілін адправіла ў вароты саперніка 9 мячоў. Лунінскія футбалісты здолелі адказаць толькі двума. Здавалася, што ніякіх шанцаў не засталося. Але другая палова сустрэчы ледзь не стала сенсацыйнай, калі лік амаль зраўняўся – 8:9. І ўсё ж, лунінскай дружыне не хапіла сіл. 11:9 – перамога “РАУС”.
У гэты ж дзень каманда “ДПТК СВ” перамагла “ДЮСШ” (7:2). “ПЭМ” узяў верх над “Інформ-прагулкай” (10:7), а “Любань” – над “Сінкевічамі” (8:3).
Вынікі матчаў, што адбыліся ў аўторак: “Базар” – “ПЭМ” (5:3), “Інформ-прагулка” – “ДЮСШ” (10:2), “Райвыканкам” – “Лунін” (5:2).
У суботу, 30 студзеня, аматары футболу змогуць стаць сведкамі захапляльных матчаў з удзелам каманд “Сінкевічы” – “Базар” (10.00), “ДПТК СВ” – “РАУС” (11.00), “ПЭМ” – “Лунін” (12.00) і “Любань” – “ДЮСШ” (13.00).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть