Спорт
АГЛЯД РЭЗЕРВУ
Лёгкая атлетыка
У кожнага чалавека штосьці ў жыцці бывае ўпершыню. Вось і для многіх пяцікласнікаў удзел у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы быў першым стартам.
У ДЮШАР сабраліся школьнікі з усіх гарадскіх школ, каб выявіць лепшых у бегу на 30 метраў і скачках у даўжыню з места. Хваляваліся ўсе без выключэння. Але ў спорце перамагаюць мацнейшыя. На гэты раз пераможцамі ў абодвух відах праграмы сталі Юрый Івашка з СШ №3 і Аляксандра Прыгодзіч з СШ №4. Ірына Кіндрук з СШ №1 стала сярэбраным прызёрам у скачках і бронзавым у спрынце. Ангеліна Балян (СШ №4) заняла другое месца на 30-метроўцы, а Яна Верас (СШ №1) – трэцяе ў скачках.
У хлопчыкаў на другую прыступку п’едэстала гонару падняліся Вадзім Некрашэвіч (СШ №1) і Дзяніс Дырда (СШ №2), на трэцюю – Максім Сокал і Яўген Байда з СШ №4.
Старшы трэнер ДЮШАР па лёгкай атлетыцы Алена ВЯРЭНІЧ:
– Як паказалі спаборніцтвы, здольныя і адораныя дзеці ў нас ёсць. Толькі неабходна прывіць у іх любоў да спорту. Гэта можна зрабіць толькі сумеснымі намаганнямі трэнераў і настаўнікаў фізкультуры. Нездарма кажуць, што лепшая трэніроўка – спаборніцтвы. Трэба было бачыць, як ззялі твары дзетак, якія ўпершыню ў сваім жыцці атрымалі заслужаныя ўзнагароды – граматы. Для нас жа лепшым доказам таго, што такія спаборніцтвы патрэбны дзецям, стала жаданне многіх трэніравацца ў спартыўнай школе. Спадзяюся, што бацькі таксама падтрымаюць сваіх дочак і сыноў, якія скажуць «ТАК” здароваму ладу жыцця!
Настольны тэніс
ПЕРАМАГАЕ ВОПЫТ
Чэмпіянат раёна па настольным тэнісе праходзіў адначасова з Адкрытым чэмпіянатам Польшчы. Сімвалічным стала тое, што галоўны прыз у Варшаве ў адзіночным разрадзе дастаўся беларусу Уладзіміру Самсонаву.
У нашым раёне пакуль няма спартсменаў такога высокага ўзроўню, але ж сустрэчы прынеслі нямала прыемных момантаў. Найбольш падрыхтаванай выглядала каманда «Граніт”, якая і стала пераможцай. А яе лідэры Анатоль Казлоўскі і Сяргей Барышнікаў занялі адпаведна першае і другое месца ў асабістым заліку. Камандную перамогу з імі падзяліла Валянціна Міхалюк. Другое месца заняла зборная Дзятлавіцкай СШ, а яе прадстаўнік Канстанцін Пясоцкі стаў бронзавым прызёрам. Трэцяе месца – у каманды СВК «Дварэцкі”.
У жаночым першынстве ўсе ўзнагароды дасталіся сёстрам Таццяне Коваль, Наталлі і Надзеі Каховіч.
Удзельнік каманды «Феміда”, намеснік пракурора раёна Андрэй ЛУКАШЭВІЧ:
Сумна канстатаваць, але цікавасць да спорту ў лунінчан падае. Аб гэтым сведчыць тое, што сёлета заявіліся толькі 5 каманд – напалову менш, чым летась. Хацелася б убачыць новых спартсменаў, але сапернікі ўсе знаёмыя. Уявіце, перамогу заваяваў Анатоль Казлоўскі, якому ўжо 62 гады! Хочацца спытаць: дзе ж моладзь? Што датычыць жаночага турніра, тут справы яшчэ горшыя: у асабістым першынстве прызавыя месцы разыгрывалі чатыры чалавекі, трое з іх – родныя сёстры. Магчыма, справа не столькі ў тым, што няма прыхільнікаў настольнага тэнісу, колькі ігнараванне кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый спаборніцтваў раённага маштабу…

Валейбол
ПАД СЕТКАЙ
Турнір па валейболе сабраў спартыўнай зале лунінецкай СШ №2 каманды гарадскіх школ.
Спаборніцтвы праходзілі ў два дні па кругавой сістэме. Так сталася, што ў апошнім туры па выніках першай гульні – СШ №2 і ліцэй – выяўляўся пераможца, а другой – СШ №1 і СШ №4 – бронзавы прызёр.
Нягледзячы на тое, што школьнікі СШ №2 выступалі ў ролі гаспадароў, ім так і не ўдалося ўзяць верх над ліцэістамі, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў і занялі першае месца (на здымку). На трэцюю прыступку падняліся вучні лунінецкай СШ №???.
Футбол
АПОШНІ ТУР – СКЛАДАНЫ САМЫ
Сітуацыя ў верхняй частцы турнірнай табліцы магла развівацца па-рознаму. З трох прэтэндэнтаў за пераходны матч у «гранітаўцаў”, здаецца, былі самыя невялікія шанцы.
Цуда не здарылася: «СКВІЧ” упэўнена перайграў «Гомель” – 3:1, «ДСК-Гомель” узяў верх над «Славіяй-Мазыр” – 4:1, а «Граніт” не пакінуў шанцаў «Лідзе” – 2:1.
Такім чынам, усе засталіся на сваіх месцах. У нашых землякоў – чацвёртае.
Міні-футбол
ПЕРАМОГА І ПАРАЖЭННЕ
На радок вышэй у турнірнай табліцы падняўся «Граніт”.
У матчы чарговага тура чэмпіянату краіны мікашэвіцкая каманда прымала сталічны «Ітранзішэн-БГУФК”. Толькі ў першай палове сустрэчы госці імкнуліся аказаць супраціўленне, аднак «гранітаўцы” не пакінулі ім шанцаў і перамаглі з лікам 7:2. Вызначыліся Скакалкін (2), Самусевіч, Халімончык (2), Кіслюк і Лямешка.
«Базар” гуляў у Гомелі з «БЧ”. «Чыгуначнікі” ўдала дэбюціравалі і дагэтуль трымаюцца ў тройцы мацнейшых. Лунінчане прыклалі шмат намаганняў, аднак гаспадары ўзялі верх 8:3. Галы ў нашай камандзе забілі Наварыч, Юрцэвіч і Бандарук.
У наступным туры 20 лістапада «Базар” згуляе дома з «Дынама-БНТУ”, а «Граніт” на выездзе з «Рэчыцай”.
ХХХ
У пятым туры чэмпіянату краіны па міні-футболе ў першай лізе ў групе «Захад” «Граніт-2” прайграў у Баранавічах лідару «Гаспадару” – 0:6.