Спорт

АМПЛУА – ГАЛКІПЕР

ДАВЕДКА

Александр КАЛЮЦІЧ

нарадзіўся 29.06.1980 года ў в. Язвінкі.

Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Варатар мотабольнай каманды «Лунінец”.

Лепшы галкіпер краіны 2004, 2008 і 2009 гадоў.

Член нацыянальнай зборнай.

Чэмпіён Еўропы 2004 года.

Не сакрэт, што поспех каманды ў гульнявых відах спорту ў пэўнай ступені залежыць ад надзейных дзеянняў варатара. Хоць кажуць, што імі не нараджаюцца, але пачуццё «гола” і своеасаблівы талент павінны абавязкова прысутнічаць. У гэтым не сумняваецца Аляксандр КАЛЮЦІЧ.

Маленькага хлапчука бацькам цяжка было адцягнуць ад тэлевізара, калі дэманстравалі матчы з футбольных чэмпіянатаў. Уражанне ад гульні было настолькі моцным, што ў будучым бачыў сябе футбалістам. Зразумела, што пад ляжачы камень вада не цячэ, у 10-гадовым узросце запісаўся ў секцыю ДЮСШ. Пад кіраўніцтвам трэніраў Міхаіла Шостака, Віктара Гнедзькі і Міхаіла Гарбачова спасцігаў сакрэты захапляльнай гульні. Добрыя фізічныя здольнасці юнака заўважылі настаўнікі фізкультуры лунінецкай СШ №3, дзе ён вучыўся, і сталі ўключаць у склад каманды па розных відах спорту. Адным з любімых быў і застаецца валейбол, да якога далучыў выкладчык Аляксандр Мірановіч.

У старэйшых класах на нейкі час спорт адышоў на другі план. Паўстала задача працягваць навучанне. Аказаўся ў ПТВ-160, дзе атрымаў пасведчанне вадзіцеля. Потым – служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вучоба ў Пінскім індустрыяльна-педагагічным каледжы. Тут зноў дзіцячае захапленне нагадала аб сабе. Гуляў на першынстве вобласці за тагачасную «Расію”. Пазней запрасілі ў каманду «Пінск-900”, якая выступала чэмпіянаце краіны ў першай лізе…

Неяк у размове Адам Пілевіч, дзякуючы якому ў пэўнай ступені атрымаў сваё развіццё мотабол на Лунінеччыне, праз бацьку прапанаваў таленавітаму варатару паспрабаваць свае сілы ў мотаболе. Калі Аляксандр упершыню прыйшоў на трэніроўку клуба, мяч падаўся вельмі вялікі, а поле жорсткім і пыльным. Трэнер каманды Аляксандр Бабіч супакоіў: «Паспрабуй, раптам атрымаецца”. Атрымалася і нават спадабалася. Ужо праз год выступлення за каманду «СК «Юна” быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай. Першы чэмпіянат Еўропы стаў для Аляксандра сапраўды знакавым. У складзе зборнай Беларусі стаў чэмпіёнам Еўропы і названы лепшым варатом краіны. У тым жа, 2004 годзе, яму прысвоілі званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Такі паварот падзей вызначыў далейшую спартыўную кар’еру. Трэніроўкі ўдала спалучае з работай – спачатку ў «СК «Юна”, а цяпер – рамонтнікам штучных збудаванняў у ПЧ-19.

Трэніровачны працэс у Аляксандра Калюціча няспынны. Калі мотабольны сезон заканчваецца, спартсмен падтрымлівае форму, удзельнічаючы ў чэмпіянаце раёна па валейболе ў складзе каманды «Феміда”.

Як сапраўны патрыёт, ён не можа пагадзіцца з тым, што ў Лунінцы няма футбольнай каманды:

– Калісьці ў горадзе было «Палессе”, дзе марыў паіграць, але не атрымалася, каманды не стала. Цудоўна, што Віктар Грыневіч стварыў міні-футбольны клуб «Базар”, які выступае ў вышэйшай лізе. Прыемна, што мікашэвіцкі «Граніт” гуляе на лунінецкім стадыёне, а перспектыўныя юныя спартсмены – за яго ж на ліцэнзіраванні. І ўсё ж, сумна, што ў нашым горадзе , дзе столькі таленавітай моладзі, няма свайго футбольнага клуба.

Александр Калюціч аптыміст, ён верыць, што спартыўнае жыццё раёна набудзе новы імпульс, калі будуць пабудаваны Лядовая арэна і басейн.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть