АРЫЕНЦІР ВЫЗНАЧАНЫ
У Сінкевічах сабраліся 13 каманд адукацыйных устаноў
раёна, каб прыняць удзел у спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню.
У асабістым заліку ў старэйшай узроставай групе (15-17
год) пераможцамі сталі Мікалай Нагорны (ДПТК СВ) і Вікторыя Абраменя (ліцэй).
Другое месца занялі Дзмітрый Грыцкевіч (Вялікачучавіцкая СШ) і Алеся Пясоцкая
(Бродніцкая БШ). Трэцімі прызёрамі сталі Віталій Зіновік (Дзятлавіцкая СШ) і
Маргарыта Вячорка (Дварэцкая яслі-сад-СШ).
У малодшай групе дыпломамі першай ступені адзначаны
Уладзіслаў Захаранка (ЦДТ) і гімназістка Насця Абрамава. Сярэбраных узнагарод
удастоены Андрэй Альцывановіч (Дубаўская СШ) і гімназістка Аліна Савасцьянава,
бронзавых – Мікалай Барысевіч (Дварэцкая яслі-сад-СШ) і Ангеліна Гушчэня (Вялікачучавіцкая
СШ).
У камандным першынстве лепшы вынік паказалі вучні
Бродніцкай БШ. Другое месца занялі спартсмены Дварэцкай яслі-сад-СШ, трэцяе –
Палескай СШ. Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі і падарункамі аддзелаў
адукацыі і па справах моладзі райвыканкама.
Людміла КАРПОВІЧ, метадыст Цэнтра турызму і экскурсій дзяцей і моладзі
раёна.