Спорт

Альтэрнатыва шкодным звычкам

Праект «Жыві”, які рэалізоўвае наш валанцёрскі атрад, накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Нядаўна здзейснілі вела-прабег у Дзятлавічы, дзе правялі акцыю «Дзякуй, не п’ю. І ты кінь цыгарэту!”. У актавай зале сабраліся, як нам здалося, усе вучні мясцовай школы. Расказалі аб шко-дзе курэння і ўжывання піва, правялі анкетаванне, пагулялі ў футбол, узнагародзілі пераможцаў і найбольш актыўных удзельнікаў прызамі. Падчас круглага стала юнакі і дзяўчаты даведаліся аб дзейнасці Чырвонага Крыжа і валанцёрах. Пасля абеду нам правялі экскурсію па вёсцы. Вярнуліся дамоў ба-дзёрыя і радасныя – нас віталі вадзіцелі машын і машыністы цеплавозаў. Цяпер задумваемся аб тым, каб зноў паехаць на веласіпедах у якую-небудзь школу.

Не сумуем і самі. Правялі акцыю «Дышы свежым паветрам”, арганізавалі касцёр і спартыўныя гульні на вуліцы. Самыя актыўныя ўдзельнікі спаборніцтваў па скачках у даўжыню, дартсу, закідванню мяча ў баскетбольную сетку адзначаны сувенірамі з сімволікай Беларускага Чырвонага Крыжа. А потым была «паляна” з ежай, на якую запрашалі ўсіх жадаючых.

Святлана ПРОФІТ, кіраўнік валанцёрскага атрада «Рукі дапамогі” СШ №3 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть