“БАЗАР” – У ПРАРЫВЕ!
Цяжка было ўявіць, што дамашнюю гульню з бабруйскай “Белшынай”, якая знаходзіцца на сёмым месцы турнірнай табліцы, лунінецкія футбалісты правядуць на такім высокім узроўні і здолеюць заваяваць заслужаную перамогу. Менавіту такі футбол ад “Базара” чакалі балельшчыкі на працягу ўсяго сезона.
Знаўцы футбола на працягу пэўнага часу сцвярджаюць, што малаколькаснасць ачкоў каманды ніколькі не адпавядае яе ўзроўню. А вось, што датычыць “Белшыны”, яна літаральна трапіла пад “гарачую руку” лунінчан. І ўсё ж, лік у матчы адкрылі госці і нават да 14-й хвіліны вялі 2:0. Аднак, пасля адыгранага мяча Уладзіміра Юрцэвіча, які праз хвіліну ўстанавіў раўнавагу, “Базар” нельга было спыніць. У выніку заслужаная перамога – 9:2.
“Граніту” не ўдалося перайграць у дамашнім матчы суседа па турнірнай табліцы – “БГУФК-Монаракурс”. Па словах трэнера каманды Аляксея Шаўчэнкі, перамогу ўпусцілі, калі на табло быў лік 3:3, а Чарняўскі не здолеў дакладна прабіць па пустых варотах. У выніку сумны пройгрыш – 4:5.