Спорт

“БРОНЗАВАЯ” “РАКЕТА”

Мотабол

 

У Пінску адбыўся фінал юнацкага першынства краіны па мотаболе.

У стартавым паядынку «Ракета” ўзяла верх над пінскім «Юнацтвам-2” з лікам 1:0. Гол у нашай камандзе забіў Уладзіслаў Даніловіч. Наступныя дзве сустрэчы лунінецкая каманда прайграла равеснікам з Мінска з мінімальнай перавагай: матч з «СДЮТСШ” завяршыўся з лікам 0:1, а з «Юніёрам” – 1:2. У лунінчан вызначыўся Вадзім Русак, забіўшы мяч з 16-метровага. У выніку «Ракета” заняла трэцяе месца. Лепшым галкіперам першынства названы Васіль Рахацэвіч.

Трэнер каманды каманды Аляксандр ВЕРАМЕЙЧЫК:

– У такім складзе каманда ўпершыню выступала на спаборніцтвах такога ўзроўню. Радуе, што здолелі трапіць у фінал і заваяваць «бронзу”. Засталіся ўсяго ў кроку ад сярэбранай узнагароды, але і трэцяе месца – гэта поспех. Удзячны кіраўніцтву аўташколы ДТСААФ за падтрымку каманды. На дасягнутым не збіраемся спыняцца. У нас ёсць добрыя традыцыі і патэнцыял. Упэўнены, перамогі – наперадзе.

 

Міні-футбол

ДОМА, ЯК У ГАСЦЯХ

Няўдалым для абедзвюх нашых каманд склаліся матчы трэцяга тура чэмпіянату краіны па міні-футболе.

Гуляючы дома, «Базар” з буйным лікам прайграў гомельскай «БЧ” – 1:6. Адзіны мяч у нашай камандзе забіў Максім Наварыч на 34-ай хвіліне матча.

Драматычна складваліся падзеі ў Мікашэвічах, дзе «Граніт” прымаў светлагорскі «ЦКК”.

На сёмай хвіліне сустрэчы госці двойчы дабіліся поспеху. Пазней «гранітаўцам” удалося стабілізаваць абстаноўку і на перадапошняй хвіліне першага тайма выйсці наперад – 6:5. Роўная гульня захоўвалася на працягу і другой паловы сустрэчы . Усё вырашылася на апошніх дзвюх хвілінах, якія аказаліся на карысць гасцям, якія і перамаглі – 9:7. Галы ў «гранітаўцаў” забівалі Віталь Халімончык (2), Мікалай Гнедзька (2), Дзмітрый Скакалкін, Дзяніс Кіслюк, Генадзь Ярмоліч.

У суботу, 1 кастрычніка, «Базар” згуляе на выездзе са «Спартландыяй”, а ў нядзелю, 2 кастрычніка, у Мінску «Граніт” правядзе матч з «Дарожнікам”.

 

Футбол

«ЧОРНАЯ ПАЛАСА” ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Яшчэ адно паражэнне запісаў на свой рахунак «Граніт” у чэмпіянаце краіны па футболе ў першай лізе.

На гэты раз «крыўдзіцелем” выступіла «Гарадзея”. Гуляючы ў гасцях «гранітаўцы” ўжо на першай хвіліне прапусцілі мяч. Атакі ў адказ не прынеслі жадаемага выніку. А вось гаспадарам шанцавала: на 72-й хвіліне яны падвоілі поспех. Такім чынам, мікашэвіцкая дружына яшчэ на радок апусцілася ніжэй у турнірнай табліцы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть