Спорт
БРОНЗАВЫ ПОСПЕХ
Выхаванцы спартыўнай школы прынялі ўдзел у адкрытым першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы сярод мацнейшых ДЮСШ.
На бегавой дарожцы Брэсцкага лёгкаатлетычнага манежа вызначылася Наталля Дубіна, якая заняла трэцяе месца на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі. Бронза ёй дасталася і ў скачках у даўжыню. Вераніка Малашчук з Лахвы ўдала кінула набіўны мяч з-за галавы, што таксама дазволіла ёй падняцца на трэцюю прыступку п’едэстала гонару. Трапілі ў фінал, але засталіся за прызавой рысай Максім Каховіч, Аляксандра Хорашава, Аляксандр Дмоўскі, Таццяна Зосіч і Эдуард Адамовіч.