БУДУЕЦЦА НОВАЯ КАМАНДА
Да Андрэя Бахно, Вячаслава Грыгарава, Дзмітрыя Буртрам’ева і Уладзіміра Мардухая далучыліся 16 навічкоў, з якімі кіраўніцтва «Граніта” падпісала кантракт.
Гэта варатары – Мікалай Адамец (ФК «Мінск”) і Радзівон Жук («Смаргонь”); абаронцы – Сяргей Цвяцінскі і Андрэй Малажавы («Белшына”), Аляксандр Буча і Аляксандр Давідовіч («Смаргонь”); паўабаронцы – Ілья Рылінскі («Гомель”), Дзмітрый Хаміцэвіч («Хваля”), Уладзімір Маргулец і Аляксандр Альховік («Смаргонь”), Валерый Наварыч і Андрэй Чысты («Дынама” (Бр.)), Павел Шмігера («Белшына”); нападаючыя – Кірыл Шрэйтар («Хваля”), Вадзім Бойка (жодзінскае «Тарпеда”) і Андрэй Стаін (мінскі «СКВІЧ”).
У мінулыя выхадныя каманда Валерыя Бахно ў праграме міжсезонных спарынгаў правяла ў Пінску гульню з мінскім МТЗ-РІПО і перамагла з лікам 4:1.