Спорт

ЧАРГОВЫЯ ПАЯДЫНКІ

“Лунінец” зрабіў яшчэ адзін крок да чэмпіёнскага тытулу. У нядзелю нашы землякі трымалі перамогу над літоўскім “Спортцэнтрам” – 9:4.

Перавага лунінчан адчувалася з першай хвіліны, таму гульня ў асноўным вялася на полі гасцей. Рахунак адкрыў Аляксандр Бабіч, тры галы забіў Анатоль Багданец і пяць – Алег Ісаеў. У гасцей – усе Рубінас. Безумоўна, сваю ролю адыграла і падтрымка балельшчыкаў: на матч прыйшло больш як тысяча чалавек.

Пінскі “Аўтамабіліст” перамог “Спортцэнтр” з лікам 5:2, а “Юнацтва” – саступіла літоўцам 2:4. У Мінску праходзіў матч паміж сталічнай “Зарой” і “Мілдай”. Дзесьці за 15 хвілін да заканчэння матча літоўскі мотабаліст Стэцкіс пачаў груба аспрэчваць рашэнне суддзі вышэйшай нацыянальнай катэгорыі – лунінчаніна Сяргея Гнедзькі, за што атрымаў выдаленне. Аднак і гэта не спыніла госця – ён выхапіў зялёную картку і пачаў яе рваць, спрабуючы бліжэй падступіцца да арбітра. Пасля гэтага госці з’ехалі з поля. За гэта ім было залічана тэхнічнае паражэнне. У Гродна “Азот” прайграў “Мілдзе” – 0:2.

Лепшыя бамбардзіры:

Алег Ісаеў (“Лунінец”) – 16, Антон Уласавец (“Аўтамабіліст”) – 14, Рэнатас Жубрыс (“Мілда”) – 14, Мікалай Бойка (“Лунінец”) – 12, Бабанаў Яўген (“Антрацыт”) – 12, Анатоль Багданец (“Лунінец”) – 11, Сяргей Купрыянчык (“Зара”) – 10.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть