Спорт
ДА НОВАГА СЕЗОНА
Футбол
чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе рыхтуецца «Граніт”.
У мінулую суботу на гарадскім стадыёне «Палессе” адбылася таварыская гульня з камандай «Баранавічы”, у якой лепшымі былі мікашэвіцкія футбалісты – 2:0.
У суботу, 2 красавіка, у Лунінцы адбудзецца таварыскі матч з камандай «Слуцкцукар”. Пачатак у 12.00.
Баскетбол
ЛІДЗІРУЮЦЬ ТРЫ КАМАНДЫ
Працягваецца чэмпіянат раёна па баскетболе.
Пасля чатырох згуляных тураў па тры перамогі запісалі на свой рахунак «Беларусбанк”, «Гудкі”, «ДРБУ-101 і сельскагаспадарчы каледж”. Крыху адстае «Граніт”, які мае ў актыве дзве перамогі і два паражэння і захоўвае шанцы на пападанне ў плэй-оф. Пакуль не маюць ачкоў «СШ №1” і «Работнічкі”.
Настольны тэніс
ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ФІНАЛІСТЫ
у спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод юнакоў у праграме раённай спартакіяды школьнікаў.
У васьмёрку лепшых трапілі каманды ліцэя, Бастынскай, Дварэцкай, Вулькаўскай 2, Дзятлавіцкай, Любачынскай, Лобчанскай і Багданаўскай СШ. У наступную суботу, 9 красавіка, яны павядуць барацьбу за п’едыстал.
2 красавіка ў Дзятлавічах адбудзецца фінал спаборніцтваў сярод дзявочых каманд.
Міні-футбол
ДРУГАЯ «ВІКТОРЫЯ”
Балельшчыкі «Базара”, засумаваўшыя па выніковай гульні сваёй каманды, урэшчце змаглі парадавацца за яе.
Гуляючы на выездзе з бярозаўскім «Камунальнікам”, лунічане выйгралі з лікам 7:3. Нягледзячы на тое, што гаспадары першымі адкрылі лік і павялі 2:0, намаганнямі нашых футбалістаў Юрцэвіча, Бандарука, Наварыча і Рапецкага здолелі спачатку зраўняць лік, потым выйсці наперад. У гэтым двойчы вызначыўся Юрцэвіч, а Бандарук зрабіў «хэт-трык”. Такім чынам, трое прадстаўнікоў «Базара” (акрамя названых яшчэ Міхальчанка) маюць у сваім актыве па 14 мячоў і ўваходзяць у 20 лепшых бамабардзіраў краіны.
А вось «Граніту” ў Гомелі не пашанцавала. Спачатку мяч рэкашэтам адскочыў ад Шаўчэнкі і трапіў ва ўласныя вароты. Потым гаспадары яшчэ двойчы дабіваліся поспеху, а ў адказ прапусцілі адзін мяч, які забіў Шылоўскі. Наступную гульню за 5-ае папярэджанне прапусціць гуляючы трэнер Аляксей Шаўчэнка.
2 красавіка «Базар” будзе прымаць светлагорскі «ЦКК”, а 3 красавіка «Граніт” – сталічнае «Дынама-БНТУ”. Пачатак матчаў у 14 гадзін.