Спорт

ДЭГУ СУСТРАКАЕ МАЦНЕЙШЫХ

Лёгкая атлетыка

 

У карэйскім Дэгу сёння стартуе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы.

Эстафетны квартэт дзяўчат (4х400 метраў), у склад якога ўваходзіць наша зямлячка Ірына Хлюстава, адправіцца на сусветны форум 30 верасня. Старт будзе дадзены 2 верасня. Спадзяемся, што беларуская чацвёрка трапіць у фінал і пакажа хуткія секунды на кожным этапе.

 

міні-футбол

КАМАНДЫ ПРАВЯРАЮЦЬ ПАДРЫХТАВАНАСЦЬ

У аўторак у сталічным спартыўным комплексе БГУФК пачаўся турнір памяці славутага беларускага футбаліста, двухразовага чэмпіёна СССР у складзе мінскага «Дынама” і маскоўскага «ЦСКА” Віктара Янушэўскага.

Першымі на пляцоўку выйшлі футбалісты «Дынама-БНТУ” і «Лідсельмаша”. Перамогу з буйным лікам запісалі на свой рахунак госці – 7:1. Акрамя гэтых каманд у групе «А” таксама выступаюць «ЦКК” і «БЧ”.

У групе «Б” у стартавым паядынку ў Лунінцы «Базар” гуляў з «Гранітам”. Мікашэвіцкія футбалісты задавалі тэмп, а лунінчане выступілі ў ролі даганяючых. Матч атрымаўся напружаным, аб чым сведчыць і лік – 4:3 на карысць «Граніта”. У гаспадароў мячы забівалі: новы ігрок каманды Троцкі (2) і капітан Бандарук. У гасцей – Семянюк, Кіслюк, Скакалкін і Міхнюк.

Сёння, 26.08, адбудуцца матчы «ВітЭн” – «Базар” і «Граніт” – «Ітранзішэн-БГУФК”. Заўтра нашы каманды абмяняюцца сапернікамі.

 

Анонс

ЗАПРАШАЕ «ЛЯДОВАЯ АРЭНА”

да заняткаў у спартыўныя секцыі.

Хакей з шайбай: вядзецца набор хлопчыкаў 2002-2004 гадоў нараджэння.

Фігурнае катанне: для хлопчыкаў і дзяўчынак 2002-2003 гадоў нараджэння. Лёгкая атлетыка

 

Футбол

БЯСПРОЙГРЫШНУЮ СЕРЫЮ ПЕРАРВАЛІ ГОСЦІ

У суботу на стадыёне «Палессе” сабраліся сапраўдныя аматары футболу, каб стаць сведкамі гульні паміж «Гранітам” і адным з лідараў чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе – «Славіяй-Мазыр”.

Нягледзячы на тое, што гульня вялася роўная, госці аказаліся больш удачлівымі. На 15-й хвіліне пасля розыгрышу вуглавога Дзмітрый Усачоў адкрыў лік і вывеў мазыран наперад. Мінімальная перавага захоўвалася і ў другім тайме, пакуль не памыліўся ігрок «Славіі” Раман Волкаў і забіў мяч ва ўласныя вароты. Аднак гэта сітуацыя ніколькі не паўплывала на настрой гасцей, якія працягвалі атакаваць і дабіліся поспеху. Пераможны гол на 65 хвіліне забіў Якаў Казакоў.

28 жніўня «Граніт” правядзе матч на выездзе з «Рудзенскам”.

 

КАЛЯНДАР

другога круга чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе

18 тур

28.08. Рудзенск – Граніт (Мікашэвічы)

19 тур

03.09. Граніт (Мікашэвічы) – Баранавічы

20 тур

10.09. Смаргонь – Граніт (Мікашэвічы)

21 тур

17.09. Партызан (Мінск) – Граніт (Мікашэвічы)

22 тур

24.09. Гарадзея – Граніт (Мікашэвічы)

23 тур

01.10. Граніт (Мікашэвічы) – Белкард (Гродна)

24 тур

08.10. Ведрыч-97 (Рэчыца) – Граніт (Мікашэвічы)

25 тур

15.10. Граніт (Мікашэвічы) – Слуцк

26 тур

22.10. ДСК-Гомель – Граніт (Мікашэвічы)

27 тур

29.10. Хімік (Светлагорск) – Граніт (Мікашэвічы)

28 тур

05.11. Граніт (Мікашэвічы) – Хваля (Пінск)

29 тур

12.11. Клечэск (Клецк) – Граніт (Мікашэвічы)

30 тур

19.11. Граніт (Мікашэвічы) – СКВІЧ (Мінск)

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть