Спорт

ДОБРЫ ПАЧАТАК СЕЗОНА

Дзве перамогі прынеслі выхадныя мотабалістам клуба “Лунінец”.
У суботу на гарадскім мотадроме адбыўся матч з літоўскай камандай “Спортцэнтр “Бартува” (г. Скуодас). Трэба адзначыць, што ў пятніцу госці сустракаліся ў Луніне з пінскім “Аўтамабілістам” і ўступілі з лікам 1:9. Прыкладна такая ж гульня была і з нашымі землякамі. У выніку – заслужаная перамога “Лунінца” – 9:2 (галы – Мікалай Бойка (4), Алег Ісаеў (4), Аляксандр Лазько (1).
У нядзелю на мотадроме сабраліся сапраўдныя прыхільнікі гульні – многія не пайшлі на матч з гродзенскім “Азотам” з-за дажджу. Лік 2:0 на карысць гаспадароў пратрымаўся да канца матча. Галы забілі Мікалай Бойка і Алег Ісаеў.
У нядзелю, 9 мая, у 17.00 на гарадскім мотадроме адбудзецца чарговая гульня адкрытага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. “Лунінец” прымае “Аўтамабіліст”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть