ДОМА СЦЕНЫ ДАПАМАГАЮЦЬ
Тры жаночыя і шэсць мужчынскіх каманд уступілі ў барацьбу ў чэмпіянаце раёна па валейболе.
Ва ўрачыстым адкрыцці, якое адбылося ў спартыўнай зале лунінецкай СШ №2, прынялі ўдзел начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызму райвыканкама Аляксандр Рамановіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь” Людміла Казадаева.
Жаночы турнір, які праходзіў у прафліцэі, завяршыўся перамогай гаспадынь. Другое месца занялі валейбалісткі «Граніта”, трэцяе – каманда «Маладосць”.
Мужчынскі турнір толькі набірае абароты. Па дзве перамогі запісалі ў свой актыў «Граніт”, СВК «Рэдзігераўскі” і «Феміда”. На непрывычнай для сябе пазіцыі пакуль застаюцца банкіры, якія сёлета прадстаўляюць каманду «ЦБУ-119”. Але ўся барацьба на перадзе.
У суботу, 13 лютага, у спартыўнай зале СШ №2 адбудуцца наступныя сустрэчы:
«ЦБУ-119” – «СВК «Дварэцкі” (10.00);
«Феміда” – «Рэдзігераўская СШ” (11.30);
«Граніт” – «СВК «Рэдзігераўскі” (13.00).
У нядзелю, 14 лютага:
«Феміда” – «Граніт” (10.00);
«ЦБУ-119” – «Рэдзігераўская СШ” (11.30);
«СВК «Рэдзігераўскі” – «СВК «Дварэцкі”.