Спорт

ДРУГІ КРУГ ПЕРШЫНСТВА

Мотабол

 

Сёння стартуе другі круг першынства Рэспублікі Беларусь па мотаболе, у якім прымае ўдзел лунінецкая «Ракета”.

16 верасня ў 17 гадзін адбудзецца матч паміж «Юнацтвам-2” (Пінск) і «СДЮСТШ” (Слуцк).

17 верасня «Ракета” згуляе з «СДЮСТШ” (Слуцк), а 18 верасня з пінскім «Юнацтвам-2”. Пачатак матчаў у 12 гадзін.

 

Футбол

ЗАХАВАЛІ ПАЗІЦЫЮ

а стадыёне «Юнацтва” ў Смаргоні мясцовы клуб прымаў мікашэвіцкі «Граніт”.

З пачатку матча не заладзілася гульня ў нашых землякоў, сведчаннем чаму стаў прапушчаны на 10-й хвіліне першы мяч. Вызначыўся Сяргей Тараскевіч. Больш упэўнена адчулі сябе на полі гаспадары пасля другога забітага гола Віталем Рушніцкім. Аднак госці не збіраліся дарыць перамогу. Яшчэ да перапынку мікашэвіцкія футбалісты здолелі адыграць адзін мяч. Зрабіў гэта Дзмітрый Хаміцэвіч. Падалося, што не ўсё страчана, і ёсць шанц пераламіць ход гульні. Але смаргонцы працягвалі атакаваць і ў трэці раз дабіліся поспеху. Аўтарам пераможнага мяча стаў Дзмітрый Ігнаценка.

У суботу, 17 верасня, у Мінску «Граніт” згуляе з лідарам – «Партызанам”.

 

Міні-футбол

СТАРТАВЫЯ РАЗБОРКІ

Няўдалым для абедзвюх нашых каманд стаў першы тур чэмпіянату краіны па міні-футболе ў першай лізе, нават нягледзячы на тое, што праходзілі гульні на дамашніх пляцоўках.

У Лунінцы «Базар” прымаў сталічны «Дарожнік”. Пачатак гульні быў вельмі абнадзейваючым. Першы мяч уляцеў у вароты гаспадароў толькі на 11-хвіліне. А праз некалькі секунд Аляксандр Рапецкі забіў гол у адказ. Але яшчэ да перапынку мінчане здолелі давесці лік забітых мячоў да трох. Падалося, лік не катастрафічны і, мяркуючы па актыўнасці нашах ігракоў, яны мелі рэальныя шанцы, калі не на перамогу, то на нічыю. Фартуна ж аказалася на баку «Дарожніка”, які без асаблівых складанасцей, узяў верх – 6:2.

«Граніт” у Мікашэвічах гуляў таксама са сталічным гасцем – «Ітранзішэн-БГУФК”. Першая палова сустрэчы завяршылася нічыным вынікам –1:1. У «гранітаўцаў” гол забіў Аляксандр Самусевіч. Другі тайм пачаўся непрыемнымі для нашых ігракоў момантамі. Спачату Анатоль Ціхончык вывеў гасцей наперад, а потым Раман Волкаў вызначыўся двойчы. Гаспадары здолелі адказаць толькі адным мячом, які забіў Віталь Халімончынк. У выніку – 2:4.

У суботу, 17 верасня, адбудуцца матчы другога тура. «Базар” згуляе на выездзе з «Барысавам-900”, а «Граніт” – з «МАПІДам”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть