Спорт

ДЗЕВЯТЫ ПРАБЕГ У ГОНАР ЮБІЛЕЮ

Жыхары расійскага горада Сароў не першы год прымаюць удзел у лёгкаатлетычных прабегах, прысвечаных дню Перамогі.

Сёлета іх старт пачаўся ў Брэсцкай крэпасці-героі, дзе ад Вечнага агню быў запалены факел. Гэты сімвал перамогі яны праносяць па населеных пунктах Беларусі і Расіі і аддаюць даніну памяці тым, дзякуючы каму мы радуемся мірнаму небу над галавой і светламу будучаму. У савецкія часы горад Сароў быў вядомы, як Арзамас-16. Усе сакрэты ядзернага ўзбраення захоўваліся менавіта ў ім, трапіць туды можна было толькі па спецпрапусках. Невыпадкова, што ўзначальвае прабег старшы навуковы супрацоўнік ядзернага цэнтра Вячаслаў Лінік. Ён падкрэсліў, што сёння неабходна памятаць, якой цаной нам дасталася перамога і надалей захоўваць сяброўскія адносіны паміж братэскімі народамі ў барацьбе супраць знешніх ворагаў.

Ва ўрачыстым мітынгу удзельнікаў прабега вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч. Разам з гасцямі ён усклаў вянкі да помнікаў загінуўшым вызваленцам Лунінца. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з вайны. Дружнай калоннай, да якой далучыліся лепшыя юныя лёгкаатлеты ДЮСШ, госці накіраваліся далей, трымаючы курс на Сароў.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть