Спорт
ДЗЯТЛАЎЧАНКІ ДЭМАНСТРУЮЦЬ “КЛАС”
Завяршылася першынство раёна па баскетболе сярод дзяўчат у рамках раённай спартакіяды школьнікаў.
У фінале, які праходзіў на базе лунінецкай СШ №2, сустрэліся каманды Дзятлавіцкай СШ, Лахвенскай СШ і мікашэвіцкай СШ №1. Дзятлаўчанкі абыгралі саперніц з Мікашэвіч з лікам 16:13, а ў овертайме школьніц з Лахвы – 21:17, і сталі пераможцамі. У матчы за другое месца дзяўчаты з Лахвы ўзялі верх над спартсменкамі з Мікашэвіч. Лепшым іграком спаборніцтваў названа Алёна Піліпцэвіч з Лахвы.
У суботу, 6 лютага, у Луніне адбудуцца фінальныя спаборніцвы сярод юнакоў. У іх прымуць удзел каманды лунінецкіх СШ №1 і №2, мікашэвіцкай СШ №1 і Лунінскай СШ. Пачатак у 10.30.