Спорт

ГАЛОЎНЫ КУБАК – У “ГРАНІТА”

Самым каштоўным у жыцці чалавека заўсёды лічылася здароўе. Яго мы звычайна жадаем усім блізкім і родным людзям. Менавіта выдатнае самаадчуванне дазваляе ажыццяўляць самыя амбіцыйныя планы і адчуваць сябе паспяховым!
Невыпадкова на РУВП “Граніт” шмат увагі надаюць арганізацыі фізкультурна-масавай работы. Тут праводзіцца круглагадовая спартакіяда па 12 відах спорту, але работнікі прадпрыемства дасягаюць высокіх вынікаў на пляцоўках абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Пацвярджэннем таму стаў фінал міжгаліновай абласной спартакіяды работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, што прайшоў у Пінску.
Асноўныя падзеі разгортваліся ў гульнявых відах спорту: валейболе (мужчынскія і жаночыя каманды), міні-футболе, а таксама ў мнагабор’і “Здароўе” і дартсе.
Упэўненую перамогу заваявала мужчынская валейбольная зборная і міні-футбольная каманда прадпрыемства. У астатніх відах “гранітаўцы” сталі прызёрамі.
Па выніках абласной круглагадовай спартакіяды РУВП “Граніт” набраў найбольшую колькасць ачкоў і стаў пераможцам. Віншуем калектыў з чарговым дасягненнем!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть