Спорт
ГОЛЫМІ РУКАМІ “БАЗАР” НЕ ЎЗЯЦЬ
Гэта пацвердзіў матч чарговага тура чэмпіянату краіны па міні-футболе, у якім лунінецкі футбалісты сустракаліся з мінулагоднім пераможцам – новалукомльскім “ВітЭнам”.
Трэба сказаць, што фаварыт не даацаніў “Базар”, які па ходу матча двойчы выходзіў наперад. І толькі на 37-й хвіліне энергетыкі здолелі завалодаць перавагай, якую захавалі да канца матча – 5:4. Трэба адзначыць, што радуе надзейнасць варатароў лунінецкай каманды. У сімвалічную зборную ў 19-м туры ўвайшоў Аляксандр Яромаў, а ў 21-ым – Дзмітрый Ячмяновіч. Наступную гульню “Базар” правядзе ў Луніне 29 сакавіка з “Барысавым-900”.