Спорт
“ГРАНІТ” ЗАМАЦОЎВАЕ ПАЗІЦЫЮ, “БАЗАР” – ГУБЛЯЕ
19 тур абедзве нашы каманды праводзілі дома.
«Граніт” прымаў бабруйскую «Белшыну” і без асаблівай цяжкасці ўзяў верх – 6:3. Алег Міхнюк, які забіў чатыры галы ў матчы, увайшоў у сімвалічную зборную тура.
Футбалісты «Базара” на працягу ўсёй гульні са светлагорскім «ЦКК” выступалі ў ролі даганяючых, хаця першымі адкрылі лік у матчы. Гэта зрабіў Уладзімір Юрцэвіч. Ён жа і на апошняй хвіліне двойчы паразіў вароты саперніка, але гэтага не хапіла нават да нічыёй. 6:7 – дванаццатае паражэнне «Базара”.
У 20-ым туры, які адбудзецца заўтра, «Граніт” згуляе ў Светлагорску з «ЦКК”, а «Базар” – у гасцях з «Барысавам-900”.