Спорт
“ГРАНІТНАЯ” ПЕРАМОГА
Падыходзіць да завяршэння чэмпіянат раёна па валейболе сярод жаночых каманд.
Як і летась, “Граніт” не пакінуў шанцаў сапернікам і ўпэўнена перамог ва ўсіх матчах. А вось за другое месца барацьба яшчэ прадстаіць. Уладальнікі серабра і бронзы стануць вядомы пасля гульні паміж “Прафліцэем” і “Вікторыяй”.