Спорт

І АДЗІН У ПОЛЕ ВОІН

На першынство Брэсцкай вобласці па боксе сабраліся мацнейшыя спартсмены 1994-95 гадоў нараджэння, сярод іх – 10 кандыдатаў у майстры спорту.
Лунінеччыну прадстаўляў выхаванец РФСК “Здароўе” Уладзіслаў Яфімаў. Валодаючы мацнейшым ударам, яму ўдалося першыя два паядынкі завяршыць датэрмінова, адправіўшы сапернікаў у накаут. У фінале юнак вытрымаў націск больш вопытнага пінчаніна, але ўступіў па ачках. Другое месца – таксама заслужаны поспех. Хачу падзякваць дырэктару РФСК “Здароўе” Ігару Гапону за садзеянне ў трэніроўках і выезд на спаборніцтвы. 
Уладзіслава заўважылі трэнеры з вучылішча алімпійскага рэзерву і прапанавалі на наступны год удасканальваць спартыўнае майстэрства ў іх навучальнай установе. Хутчэй за ўсё ён дасць згоду, таму што складана ездзіць на трэніроўкі з Вулькі 1. Да таго ж, па-ранейшаму не маем памяшкання для заняткаў. Наперадзе – абласная спартакіяда сярод школьнікаў 1996-97 гадоў нараджэння. Якім чынам рыхтавацца?
Міхаіл МАЙСАК, інструктар па спорту.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть