Спорт

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫЯ РАЗБОРКІ

Шахматы

З 11 каманд, узяўшых удзел у раённай спартакіядзе школьнікаў па шахматах, у
фінал выйшлі 6 мацнейшых.

У першыню, за апошнія 10 год, у
лік фіналістаў трапілі Язвінская і Вулькаўская 1 СШ, якія занялі адпаведна 5 і
6 месцы. У кроку ад прызавой тройкі спыніліся прадстаўнікі Лунінскай СШ.
Бронзавымі прызёрамі сталі вычні лунінецкай СШ №1. З 11 ачкамі шахматысты
Сітніцкай СШ занялі другое месца. А пераможцамі чацвёрты год запар сталі
спартсмены Лахвенскай СШ, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам Аляксандра
Саўчанкі.

Лепшай шахмастысткай названа Яна
Горбат з Сітніцы, якая набрала максімальную колькасць ачкоў (5) і ўзнагароджана
памятным падарункам ад адзела па справах моладзі райвыканкама. Так, як і Яна,
не згубіў ніводнага ачка і Аляксандр Салавянюк з Лахвы. Зборная каманда з
прадстаўнікоў Лахвенскай, Сітніцкай СШ і лунінецкай СШ№1 будуць абараняць гонар
раёна на абласных спаборніцтвах.

Лёгкая атлетыка

МАТЧАВАЯ СУСТРЭЧА

У Пінску сабраліся юныя лёгкаатлеты са Століна, Іванава, Івацэвіч, Лунінца,
Пінскага раёна і каманда гаспадароў. Удзел у спаборніцтвах бралі хлопчыкі і
дзўчынкі 1999-2000 і 2001 гадоў нараджэння.

Выдатна выступілі нашы дзяўчаты ў
старэйшай узроставай групе, заваяваўшы амаль усе прызавыя месцы. Віка Захарчук
з Дзятлавіч тройчы станавілася пераможцай (бег на 30 і 300 метраў і 35 – з
бар’ерамі), а таксама заняла трэцяе месца ў скачках у вышыню і даўжыню з месца.
Ірына Ванюк стала мацнейшай у двух скачковых дысцыплінах і сярэбраным прызёрам
у бегу на 30 метраў і 35 – з бар’ерамі. Тройчы на п’едыстал падымалася Ліна
Трухнова. Трэцяе месца на 30-метроўцы заняла дзятлаўчанка Лера Кацуба.

У малодшай групе дыпломамі другой
струпені адзначаны Лера Крывулец (бег на 30 метраў), Насця Грудзько (скачкі ў
даўжыню з месца і бар’ерны бег).

У хлопчыкаў не было роўных Стасу
Буско ў скачках у даўжыню з месца. Стэфан Малахаў паказаў другі вынік у скачках
у вышыню, а Улад Кошаль фінішаваў трэцім на 600-метровай дыстанцыі.

Баскетбол

У ФІНАЛЕ – 8 МАЦНЕЙШЫХ

Лепшыя баскетбольныя каманды ўстаноў пратэхнавучання Брэстчыны сабраліся ў
сельскагаспадарчым каледжы, каб высветліць мацнейшых.

Два гады запар лепшымі
станавіліся лунінчане. Яны мяркуюць адстаяць тытул пераможца і на гэты раз. У
першым паядынку з маларытскай дружынай нашы ўзялі верх з лікам 91:25. Але ўся
барацьба наперадзе…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть