Спорт

ІНТРЫГА НАРАСТАЕ

Набірае абароты традыцыйны “афганскі” турнір па міні-футболе.
У пяці гульнях каманда “Лунін” запісала на свой рахунак 5 перамог, “ІП” – 4, “ДПТК СВ” – 3. Тры паядынкі правялі футбалісты “Палессеэлектрамаша” і ўсе выйгралі. Нядрэнны паказчык дэманструе “Следчы камітэт”, які таксама мае ў сваім актыве тры перамогі. На адну менш – у ветэранаў “Базара”.
У суботу, 9 лютага, у спартыўнай зале ДПТК СВ сустрэнуцца “ІП” – “ДПТК СВ” (10.00), “БУ-63” – “ДЮСШ-Лунінец” (11.00), “Базар” – “Палессеэлектрамаш” (12.00), “Следчы камітэт” – “Лунін” (14.00).
У нядзелю, 10 лютага: “ДЮСШ-Лунінец” – “ІП” (10.00), “ДПТК СВ” – “Палессеэлектрамаш” (11.00), “Базар” – “Лунін” (12.00).
“АБАРОНЦА АЙЧЫНЫ”
Абласная спартакіяда па зімоваму мнагабор’ю прайшла ў Баранавічах.
Лунінецкі раён прадстаўлялі вучні Сінкевіцкай СШ пад кіраўніцтвам Анатоля Крывульца. Юнакам давялося дэманстраваць свае ўменні і навыкі ў падцягванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжных гонках на 5 кіламетраў. Каманда ўдала прайшла ўсе выпрабаванні і спынілася ў кроку ад прызавой тройкі. Але чацвёртае месца з 15-ці – выдатны вынік, калі ўлічыць, што так высока наша каманда ў гэтых спаборніцтвах яшчэ не падымалася.
СІНКЕВІЧЫ ЗАХОЎВАЮЦЬ ТРАДЫЦЫІ
У пасёлку Мір Баранавіцкага раёна сабраліся лепшыя лыжнікі вобласці, каб узяць удзел у абласной спартакіядзе школьнікаў па лыжных гонках.
Гонар Лунінеччыны адстойвалі вучні Сінкевіцкай СШ. У першы дзень юнакі і дзяўчаты змагаліся ў індывідуальных гонках, у другі – дэманстравалі зладжанасць у эстафетах. Каманда Лунінецкага раёна ў складзе Дзіяны Уласюк, Таццяны Гоза, Анастасіі Апенька, Бажэны Літвіновіч, Ільі Голуба, Дзяніса Фурсевіча, Паўла Шкута, Васіля Клеўжыца заняла пятае месца. Трэнер Анастасія Малая засталася задаволена выступленнем каманды, але ўпэўнена, што можна было разлічваць на чацвёртае месца – уступілі ўсяго 4 ачкі.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть