Спорт
КАНДЫДАТЫ Ў ЗБОРНУЮ ВОБЛАСЦІ ВЫЗНАЧАНЫ
У Брэсце адбыліся абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках Алімпійскіх дзён моладзі сярод юнакоў і дзяўчат 1992-93 гадоў нараджэння.
У сціплчэзе (бегу на 1500 метраў з перашкодамі) пераможцай стала Крысціна Зіновік. Усяго 0,07 секунды ўступіла пераможцы ў фінале на 100-метровай дыстанцыі Алена Герасімчук, якая стала сярэбраным прызёрам. Пераадолеўшы планку на вышыні 4 метры 20 сантыметраў, Дзмітрый Гашчук заняў другое месца. Святлана Міхан паказала трэці вынік у скачках у даўжыню. Фіналістка бегу на 400 метраў Наталля Пыжэўская пятай пераадолела фінішную чарту.