Спорт

КУБАК – У МІКАШЭВІЧЫ

Шахматы

 

У РФСК «Здароўе” прайшоў Кубак раёна па шахматах сярод жанчын.

Да ўдзелу былі запрошаны шахматысткі, якія ў спаборніцтвах раённага і абласнога маштабу паказвалі нядрэнныя вынікі. У шматгадзіннай барацьбе ўладальніцтай галоўнага прыза стала Тамара Рудэнка з Мікашэвіч. Другое месца заняла Іна Умарава з Міжлесся, трэцяе – прадстаўніца горада гранітаздабытчыкаў Таццяна Гурыновіч.

Пераможца і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызме райвыканкама.

 

Баскетбол

СТАРТАВЫЯ МАТЧЫ

У спартыўнай зале політэхнічнага каледжа адбылося адкрыццё чэмпіянату раёна па баскетболе сярод мужчынскіх каманд.

У барацьбу ўступілі 9 зборных: «Беларусбанк”, «Граніт”, «ДРБУ-101 і сельскагаспадарчы каледж”, «Гудкі”, «Дзятлавічы”, «Вулька 1”, «СШ №1”, «СШ №2” і «Работнічкі”. Пасля двух тураў лідэрства захапілі «Гудкі” і аб’яднаная каманда «ДРБУ-101 і сельскагаспадарчы каледж”. Спаборніцтвы працягваюцца.

 

Настольны тэніс

УПЕРШЫНЮ БЕЗ ГАСПАДАРОЎ

За апошнія некалькі год упершыню дзятлаўчанкі не трапілі ў фінал спаборніцтваў па настольным тэнісе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў.

Пасля занальных тураў вызначыліся мацнейшыя каманды, якія разыграюць прызавыя месцы. Гэта – лунінцкая СШ №2, Дубаўская СШ, гімназія імя У. Нядзведскага, Багданаўская, Дварэцкая, Любачынская, Лобчанская і Бастынская СШ. Спаборніцтвы адбудуцца ў Дзятлавічах 2 красавіка. У гэту суботу, 26 сакавіка, у барацьбу ўступяць юнакі.

 

Міні-футбол

СЕНСАНЦЫЙНАЯ ПЕРАМОГА

Амтары футболу называюць сенсацыйнай перамогу «Граніта” над лідэрам чэмпіянату краіны па міні-футболе – «МАПІДам”.

Нягледзячы на тое, што першы тайм закончыўся з лікам 3:0 на карысць мінчан, мікашэвіцкія футбалісты здолелі не толькі ўстанавіць раўнавагу, але і перамагчы – 5:4. Галы забілі Шылоўскі, шаўчэнка, Міхнюк, Лямешка і Скакалкін.

А вось «Базар” па-ранейшаму засмучае балельшчыкаў. На сваёй пляцоўцы лунінчане ўступілі «Верасу” з лікам 2:9. Хаця пачатак гульні быў вельмі аптымістычны. Гаспадары першымі «распячаталі” вароты сапернікаў. Зрабіў гэта Міхальчанка. Але на 16 хвіліне мяч ад Рапецкага уляцеў ва ўласныя вароты, і госці павялі ў матчы. Пасля гэтага гульня ў «Базара” разладзілася…

26 сакавіка, у суботу, у 22-м туры «Граніт” згуляе ў Гомелі з «БЧ”, а «Базар” – у бярозе з «Камунальнікам”. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть