Спорт

ЛАХВА ЗАМАЦОЎВАЕ ЛІДЭРСТВА

У лунінецкай СШ №2 адбыўся фінал раённай спартакіяды школьнікаў па шахматах.
Як і летась, лепш за ўсіх пераадолелі ўсе этапы вучні Лахвенскай СШ (трэнер К.М.Піліпцэвіч). Яны набралі 10 ачкоў і заваявалі кубак. Усяго ачко ўступілі лідэру каманды лунінецкіх СШ №1 (трэнер М.Ф. Шлёміч) і СШ №2 (М.П.Гаўрылюк), якія адпаведна сталі сярэбраным і бронзавым прызёрамі.
У асабістым першынстве сярод дзяўчат не было роўных Кацярыне Хілюк (СШ№2), якая выйграла ўсе паядынкі, улічваючы адборачныя туры. Другое месца заняла Вольга Савіловіч з Лунінскай СШ, а трэцяе падзялілі гімназістка Святлана Ляўковіч і Вікторыя Кірыевіч з Лахвенскай СШ.
У юнакоў лепшы вынік паказаў Міхаіл Дукарэц з Лахвы. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна вучні лунінецкай СШ №1 – Аляксандр Ляшук і Аляксей Баулін.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ.

Показать больше

Похожие статьи

Спорт

ЛАХВА ЗАМАЦОЎВАЕ ЛІДЭРСТВА

У лунінецкай СШ №2 адбыўся фінал раённай спартакіяды школьнікаў па шахматах.
Як і летась, лепш за ўсіх пераадолелі ўсе этапы вучні Лахвенскай СШ (трэнер К.М.Піліпцэвіч). Яны набралі 10 ачкоў і заваявалі кубак. Усяго ачко ўступілі лідэру каманды лунінецкіх СШ №1(трэнер М.Ф. Шлёміч) і СШ №2 (М.П.Гаўрылюк), якія адпаведна сталі сярэбраным і бронзавым прызёрамі.
У асабістым першынстве сярод дзяўчат не было роўных Кацярыне Хілюк (СШ№2), якая выйграла ўсе паядынкі, улічваючы адборачныя туры. Другое месца заняла Вольга Савіловіч з Лунінскай СШ, а трэцяе падзялілі гімназістка Святлана Ляўковіч і Вікторыя Кірыевіч з Лахвенскай СШ.
У юнакоў лепшы вынік паказаў Міхаіл Дукарэц з Лахвы. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна вучні лунінецкай СШ №1 – Аляксандр Ляшук і Аляксей Баулін.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть