Спорт
МЭТАНАКІРАВАНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ДА АЛІМПІЯДЫ-2012
Лёгкая атлетыка
Лёгкая атлетыка лічыцца летнім відам спорту, аднак, усё часцей спартсмены імкнуцца паказаць высокія вынікі і ў зімовы перыяд, выступаючы ў крытых манежах. Аб гэтым, а таксама планах на летні сезон расказвае кандыдат у нацыянальную алімпійскую зборную мнагаборац Эдуард МІХАН:
– Галоўным стартам стаў Чэмпіянат Еўропы, які праходзіў у Парыжы. Да яго рыхтаваўся мэтанакіравана. На адборачным турніры перад адказнымі спаборніцтвамі паказаў даволі нядрэнныя вынікі: устанавіў асабістыя рэкорды ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі – 8,09 секунды, што адпавядае нарматыву майстра спорту, у штурханні ядра – 14.41, што на 50 сантыметраў далей за папярэдняе дасягненне. Хуткімі аказаліся секунды на 60-метроўцы – 6,88. Гэта, зразумела, парадавала. Але на спаборніцтвах сярод ВНУатрымаў траўму, якая не дазволіла так жа ярка выступіць на еўрапейскім чэмпіянаце. Самы напружаны час настае зараз. Нядаўна вярнуліся са збораў з Алушты, дзе аднаўлялі сілы, а ўхуткім часе ў Стайках пачнем актыўную падрыхтоўку да летніх стартаў. Першым сур’ёзным выпрабаваннем стане неафіцыйны чэмпіянат свету, які пройдзе ў Аўстрыі 29 мая. У сярэдзіне ліпеня ў чэшскай Астраве адбудзецца маладзёжны Чэмпіянат Еўропы. У жніўні планую прыняць удзел ва Універсіядзе ў Шанхаі.
Настрой цудоўны, таму ўпэўнены, новыя поспехі – наперадзе!
Міні-футбол
З РАЗГРОМНЫМ ЛІКАМ
«гранітаўцы” перайгралі аўтсайдара чэмпіянату краіны па міні-футболе – «Рэчыцу”.
На пляцоўцы Палаца культуры «Граніт” мікашэвіцкія футбалісты адчувалі сябе сапраўднымі гаспадарамі. Галы літаральна сыпаліся ў вароты гасцей. Па чатыры мячы забілі Лямешка і Кіслюк, па аднаму – Халімончык, Скакалкін, Шылоўскі, Міхнюк, Ярмоліч, Шэўчык і Байда. Яшчэ адзін гол – на рахунку рэчыцкага футбаліста Касцюкевіча, ад якога мяч адскочыў ва ўласныя вароты. Госці ж на 16 забітых галоў здолелі адказаць толькі чатырма.
Няпроста склаўся матч у Мінску для лунінецкага «Базара”. Калі ў перашай палове сустрэчы ішла амаль роўная гульня з «Дынама-БНТУ”, то другі тайм расставіў кропкі над. У выніку «Базар” прайграў – 2:7.
У 27-м туры землякі сустрэнуцца ў вочным паядынку. 1 мая «Базар” будзе прымаць «Граніт”. Пачатак у 14 гадзін.
Футбол
НЕ ЗАБІВАЕШ ТЫ – ЗАБІВАЮЦЬ ТАБЕ
Аматары футболу з нецярпеннем чакалі пачатку новага сезону Чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе, дзе выступае мікашэвіцкая каманда «Граніт”. І вось радасны момант настаў. На стадыёне «Палессе” ў першым матчы нашы землякі прымалі «Полацк”.
З пачаткам сезону прыхільнікаў самай папулярнага віда спорту ў свеце павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Пажадаў камандам бескампраміснай барацьбы і часцей радаваць балельшчыкаў яркай і цікавай гульнёй.
З першых хвілін матча госці з берагоў Дзвіны далі зразумець саперніку, што не збіраюцца адседжвацца ў абароне і прадпрымуць усё для таго, каб увесці з Лунінца ачкі. Роўная гульня, якая ў большай ступені вялася ў цэнтры поля, некалькі актыўных атак, – характэрны малюнак для абедзьвюх каманд у першым тайме, які закончыўся нулявой нічыёй.
У другой палове сустрэчы «Граніт” рэзка актывізаў лінію нападзення. І ў адной з атак прымусіў палачан парушыць правілы ў штрафной пляцоўцы. Суддзя назначыў пенальці, але мікашэвіцкія футбалісты не здолелі яго рэалізаваць: надзейна згуляў варатар. Гэта надало гасцям дадатковы імпульс, і яны правялі выніковую атаку. Вызначыўся Філіпаў. Не прайшло і 5 хвілін, як ён павялічыў адрыў да двух мячоў. Такім чынам, сваю першую гульню адзін з фаварытаў сезона «Граніт” прайграў 0:2 і дазволіў «Полацку” ўвезці перамогу.
Календар першага круга
2 тур 30.04. «Славія-Мазыр” – «Граніт” (Мікашэвічы)
3 тур 07.05. «Граніт” (Мікашэвічы) – «Рудзенск”
4 тур 14.05. «Баранавічы” – «Граніт” (Мікашэвічы)
5 тур 21.05. «Граніт” (Мікашэвічы) – «Смаргонь”
6 тур 27.05. «Партызан” (Мінск) – «Граніт” (Мікашэвічы)
7 тур 04.06. «Граніт” (Мікашэвічы) – «Гарадзея”
8 тур 12.06. «Белкард” (Гродна) – «Граніт” (Мікашэвічы)
9 тур 19.06. «Граніт” (Мікашэвічы) – «Ведрыч-97” (Рэчыца)
10 тур 26.06. «Слуцк” – «Граніт” (Мікашэвічы)
11 тур 02.07. «Граніт” (Мікашэвічы) – «ДСК-Гомель”
12 тур 09.07. «Граніт” (Мікашэвічы) – «Хімік” (Светлагорск)
13 тур 16.07. «Хваля” (Пінск) – «Граніт” (Мікашэвічы)
14 тур 23.07. «Граніт” (Мікашэвічы) – «Клечэск” (Клецк)
Мотабол
СТАРТ – ПА-ЧЭМПІЁНСКУ
Больш як 1000 аматараў мотаболу сабралося на гарадскім мотадроме, каб стаць сведкамі стартавага матча Чэмпіянату Беларусі, у якім «Лунінец” прымаў сталічную «Зару”.
Адзінаццаць хвілін спатрэбілася лунінчанам, каб «размачыць” вароты сапернікаў. Гэта зрабіў Бойка. Праз тры хвіліны мяч у вараты мінчан паслаў Багданец. У другім перыядзе гэтыя ігракі павялічылі перавагу да пяці мячоў. У заключнай частцы сустрэчы пераможую кропку паставіў Ісаеў, які запісаў на свой рахунак 2 галы. Госці ж здолелі адыграць усяго два мячы, прычым апошні – за некалькі секунд да заканчэння матча. 7:2 – упэўненая перамога «Лунінца”.