Спорт
МЯЧ НАД СЕТКАЙ
Незабыўнасць вечару сустрэчы з выпускнікамі надаў турнір па валейболе, які праходзіў у ліцэі 10 год запар.
Удзел у спаборніцтвах бралі зборныя 10-х, 11-х класаў, выпускнікоў і настаўнікаў. Выпускнікі, хаця і дэманстравалі нядрэнную гульню, але ўступілі 11-класнікам. Настаўнікі ўзялі верх над 10-класнікамі. У фінальным паядынку зборная выкладчыкаў літаральна «вырвала” перамогу ў згуртаванай дружыны 11 класа. Трэцімі прызёрамі сталі выпускнікі.
Віктар КАЗУН,
настаўнік фізкультуры.